- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра настаўніцу працы з Аўсянкі беларусы даведаліся ў канцы жніўня, калі яна звярнулася ў СМІ і паказала, у якім жудасным кабінеце даводзіцца навучаць школьнікаў. «У гэтым кабінеце не рабілі рамонту сем гадоў. Калі я вярнулася з летняга адпачынку, ён знаходзіўся ў тым самым стане, што і раней, хоць у школе праводзіўся рамонт. Я напісала ў Міністэрства адукацыі, яны перакінулі ліст у Горацкі райвыканкам. Адтуль адказалі, што ў школе рамонт рабілі. Хоць мой кабінет ён не закрануў. Таму ў мяне не засталося іншага выбару, як звярнуцца да журналістаў», — расказвае Шчарбініна.