![]() |
![]() |
Справа у тым, што нават самыя адчайныя ў партыйных шэрагах аптымісты слаба вераць у магчымасць змены палітычнай улады на Беларусі праз прэзідэнцкія выбары. Жывучы ў той частцы свету, дзе палітычныя працэсы ідуць да жахлівага марудна, а насельніцтва ў сваёй бальшыні не прыстасаванае да самастойнай змены закладзеных дзяржаўнай сістэмай поглядаў, пачынаеш разумець, што дзесяцігоддзі такіх адхіленняў, як сталіншчына, брэжнеўшчына, лукашызм,... Болей »
Нягледзячы на удасканаленне сусветнай эканомікі, робацізацыю тамтэйшай вытварчасці, а таксама найглыбейшае пранікненне новых тэхналогій, у тым ліку і ў побыт, адпаведныя тутэйшыя вытворчыя асяродкіі асобныя грамадзяне амаль і не трапляюць у кола гэтых сусветных уплываў. Асноўнае ноў-хаў тутэйшых эканамічных геніяў – дармавая рабсіла. Болей »
У дзіўнай дзяржаве давялося нам з вамі нарадзіцца! Якія б беды сюды ні прыходзілі – пацярпелымі заўжды аказваецца не ўлада, а людзі. Не станем варушыць мінулае, а вось падзеі звязаныя з афрыканскай чумой узгадаем. Болей »
На сайце “ Нашай Нівы”пазнаёміўся з лістом чытача пад назовам “Схадзіце да ўніятаў”. Не стану пераказваць змест( цікаўныя маюць магчымасць зрабіць гэта самі), але пару заўвагаў выкажу. Па-першае, каментары да тэкста нашмат цікавейшыя за аўтарскія заўвагі, а па-другое, яны выразна сведчаць пра гранічны раскол тутэйшага грамадства, які ў кожную гістарычную эпоху мае сваю, уласцівую часу афарбоўку. Болей »
Сутнасць канфлікту палягае ў тым, што замест абяцаных 15 мільёнаў рублёў за мінулы месяц беларускія будаўнікі атрымалі ўсяго па 5 мільёнаў заробку. І гэтанягледзячы на тое, штопрацаваліда сёмага поту. Пры гэтым работнікі з Расіі за той жа самы аб'ём працы атрымліваюць у разыбольш, што гэтак жа не дадае беларусам працоўнага энтузіязму. Болей »
Назіраючы за сучаснікамі , заўважаеш, што для бальшыні з іх мінулае падзяляецца ўсяго на дзве часткі: беларускія землі ў складзе Расейскай імперыі( перыяд, які зараз мала каго цікавіць) і Беларусь у складзе СССР ( перыяд, што выклікае настальгуючыя матывы нават ва ўспамінах тых, хто па сённяшніх мерках няблага ўладкваўся ў жыцці). Усё астатняе ¬ ад лукавага. Для тутэйшых носьбітаў гэткай свядомасці нічога гістарычна значнага па-за гэтым... Болей »
Травеньская спёка, спадзевы на летнія падарожжы й прыгоды разам са штогадовай дачнай працатэрапіяй у чарговы раз адсунулі працверазенне тутэйшага грамадства. Дый не заўважаў я, каб яно так ужо хацела гэтага цвярозага, разумнага, узважанага, прававога, дэмакратычнага жыцця. Болей »
Пасля Чарнобыля красавік стаў асаблівым месяцам у лёсе Беларусі, але колькі тутэйшых людзей усвядомілі трагізм здзейсненага? Адзінкі. Падаецца, што цывілізаваны свет зрабіў больш высноваў з трагічнай падзеі, чымся мы з вамі. Дарэчы, як і з усяго астатняга, што адбылося ў нашай прамінулай гісторыі. Мала турбуе абывацельская абыякавасць, але шакуе інфантылізм тых, хто мусіў памятаць пра чарнобыльскую аварыю ўсе гэтыя гады. Памятаць і біць... Болей »
Калі ўсур’ёз успрымаць апошнія заявы кіраўніка дзяржавы наконт мадэрнізацыі эканомікі, то адразу ўзнікае некалькі заканамерных пытанняў: “ Дзе ўзяць грошы? Чаму гэты працэс, які мусіць быць перманентным, раней адбываўся так марудна? Дзе той людскі авангард абвешчанай эканамічнай перабудовы, з новым эканамічным здумленнем, што мусіў быць загадзя падрыхтаваны ўладай для гэтай мэты ў замежных эканамічных інстытутах? Дзе папярэдняя ідэалагі... Болей »
Канец сакавіка, Віцебск і наваколле закіданыя снегам, вясной і не пахне. Дзень Волі–свята, пра якое бальшыня жыхароў Прыдзвіння ўжо і не ўзгадвае, як не ўзгадвае яна пра свабоду ва ўсіх ейных іпастасях. Прымітывізацыя, катастрафічнае спрашчэнне натуральных чалавечых запатрабаванняў не хвалюе ані ўладу, ані грамадскасць, ані інтэлектуалаў, якія, як ні круці, мусяць быць у горадзе некалькіх універсітэтаў. Але ж, на жаль, чамусьці пра іхна... Болей »