![]() |
![]() |
Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны не выходзіў у свет. Адноўлены ў студзені 1945 года па распараджэнні Сав... Болей »
Мяне, малога, раз на месяц, выпраўлялі пасвіць кароў. Я за імі бегаў, пугай ляскаў, пераймаў, не пускаў у шкоду і гэтак далей. Статак трэба было прыгнаць у вёску ў дзевяць гадзін, а гадзінніка ў мяне не было. І дзед навучыў мераць крокамі ўласны цень. Ён казаў: «Калі будзе твой цень пяць крокаў, дык і гані кароў дамоў, а калі чатыры, то няхай яшчэ ходзяць». Вось такі ў мяне быў гадзіннік. Адно кепска, што працаваў ён толькі тады, калі с... Болей »
Дукса Мар’ян Мікалаевіч нарадзіўся 5 красавіка 1943 года на хутары каля вёскі Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Свірскае вучылішча механізацыі (1960), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1969). Працаваў у калгасе, настаўнічаў у Сольскай сярэдняй школе на Смаргоншчыне. Болей »
...Тым часам, калі Іосіф ляжаў на зямлі на хутары, пакутліва вырашаючы, што рабіць далей, і наогул ці рабіць што, на ўскраіне Гуды каля дамбы сабраліся людзі. Было іх не багата: Яўхім, Міхей, Мікола, Ігнат і Надзя Сапёрскія, іх дзеці Валік і Света, а таксама Каця з сыночкам Петрыкам. Нагода была такая: Яўхім і Валік адплываюць ў Кашару, астатнія прыйшлі іх правесці. Болей »
Яшчэ не адгрымелі апошнія баі Вялікай Айчыннай вайны, а знявечаны Мінск, вызвалены з-пад трохгадовай нямецкай акупацыі, балесна вяртаўся да мірнага жыцця. З-пад пяску і камення, што ляжалі на вуліцах горада, тырчэлі бясформенныя абгарэлыя рэшткі спаленых і напаўразбураных будынкаў. Пустэчы на ўскрайках былі засеяны неразарванымі снарадамі, а варонкі, што засталіся на зямлі пасля выбухаў, пазіралі ў неба, быццам чорныя вачніцы, месцамі п... Болей »
Яшчэ не адгрымелі апошнія баі Вялікай Айчыннай вайны, а знявечаны Мінск, вызвалены з-пад трохгадовай нямецкай акупацыі, балесна вяртаўся да мірнага жыцця. З-пад пяску і камення, што ляжалі на вуліцах горада, тырчэлі бясформенныя абгарэлыя рэшткі спаленых і напаўразбураных будынкаў. Пустэчы на ўскрайках былі засеяны неразарванымі снарадамі, а варонкі, што засталіся на зямлі пасля выбухаў, пазіралі ў неба, быццам чорныя вачніцы, месцамі п... Болей »
Індустрыялізацыя, якая ў глабальным маштабе ўспрымаецца як рызыка для «высокага» мастацтва слова, для найноўшай беларускай літаратуры ўтрымлівае, на наш погляд, неблагія магчымасці для пераадолення пагроз самаізаляцыі і герметызацыі. Скіраванае выкарыстанне патэнцыялу індустрыяналізацыі (асобных рашэнняў, механізмаў, прыёмаў, піяр-стратэгій) можа быць важным крокам на шляху да актуалізацыі літаратуры класічнага тыпу ў сучаснай сацыякуль... Болей »
Марына хацела працягваць стандартны абмен калючымі фразамі, але паглядзела на брата, і ўнутры яе зашчымела. За апошні месяц, калі яны не бачыліся, ён моцна схуднеў. Вочы на яго твары з блакітнаватым адлівам здаваліся шклянымі лямпачкамі. Рэдкае шчэцце прыкрывала абветраную, месцамі ў дробных язвачках, скуру. Пасля другога тэрміну ён два месяцы лячыўся ў туберкулёзным санаторыі. Але прыкметы жыцця зніклі з яго твару ўжо праз пару тыдняў,... Болей »
Бутэвіч Анатоль Іванавіч нарадзіўся 15 чэрвеня 1948 года на хутары Язавец Нясвіжскага раёна. Скончыў філфак БДУ (1971). Працаваў у БелТА, намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена», дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у ЦК ЛКСМБ і ЦК КПБ, старшынёй Дзяржкамітэта РБ па друку, міністрам інфармацыі, міністрам культуры і друку Беларусі, Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспуб... Болей »
Адбылося гэта падчас маёй сустрэчы з чытачамі Мінскай цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі. Спачатку, калі ўбачыў аўдыторыю, перад якой давядзецца выступаць, вельмі разгубіўся. Я і так не вялікі прамоўца, а тут сабраліся ці не друга-трэцякласнікі. Праўда, крыху пазней падышлі яшчэ і вучні крыху старэйшыя — з пятага і шостага класаў. І вось я сілюся знайсці з імі кантакт. Нарэшце выйсце знаходжу ў тым, каб аб’явіць свайго роду конку... Болей »