![]() |
![]() |
Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года. Болей »
Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабяз... Болей »
Манаграфія падрабязна рапавядае пра каталіцкія парафіі ў ваколіцах мястэчка Сапоцкін, што распалажылася на сутыкненні межаў трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы. Цікавасць да даследавання ў аўтараў узнікла зусім невыпадкова. Менавіта на гэтых тэрыторыях надзвычай жывучай аказалася ўніяцкая царква. Справа ў тым, што пасля забароны ў 1839 годзе грэка-каталіцызму амаль усе сяляне былі прымусова пераведзены ў праваслаўе. Тым не менш, менав... Болей »
Кніга Вольгі Іпатавай, вядомай беларускаму чытачу, як аўтаркі апавяданняў і аповесцяў на гістарычныя і жыццёвыя тэмы, «Паміж Масквой і Варшавай» - гэта своеасаблівы даведнік-экскурсавод па беларускіх гарадах, мясцінах, знаёмства з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі. Маючы такую кнігу пад рукой, можна свабодна адпраўляцца ў падарожжа – не трэба шукаць у інфармацыйных бюро даведак пра славутасці той ці іншай мясціны. Усё гэта, у вельм... Болей »
У гэтай кнізе народнага наэта Беларусі Аркадзя Куляшова (1914—1978) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны выдатнага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру рамантычна адухоўленай, высокаметафарычнай, напоўненай багаццем філасофскіх вобразна-асацыятыўных сувязей i адначасова ў найвышэйшых сваіх праявах глыбока інтымнай, прапушчанай праз жывое трапяткое сэрца паэзіяй. Болей »
Гэтая кніга — шлях. Шлях, які пачынаецца вандроўкамі "ў краіне бяссэнсіцы ў пошуках сэнсу" i які мусіць завяршыдца праходам "да нязнанай Святой зямлі". Гэта адлюстраванне духоўнага руху аўтара, переломным момантам у жыцці якога стаў зварот да Бібліі i далучэнне да Царквы Хрысціян Веры Евангельскай. Падзел зборніка на раздзелы зроблены паводле храналагічнага прынцыпу — згодна з часам, напісання вершаў i паводле канцэпдыі кнігі — згодна з... Болей »
Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Плевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этым... Болей »
Цяжка паверыць, што няма ўжо ў Паставах Леаніда Трубача. Няма нашага аднакурсніка, сябра, філолага, педагога і, вядома ж, цудоўнага паэта. Невылечная хвароба 46-гадовага мужчыну скасіла вельмі хутка. Таму не верыцца, што Лёнька (мы так яго ўсе называлі) не патэлефануе, не прыедзе на сустрэчу аднакурснікаў, не прачытаем мы ў друку ягоных вершаў і педагагічных разважанняў. Болей »
Кніга польскай даследчыцы Крысціны Гамулкi прысвечана аналізу шырокага спектру палітычных ідэй, канцэпцый і праектаў польскіх арганізацый у дачыненні да Беларусі і беларусаў у 1918–1922 гадах. Разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі канцэпцый ва ўмовах палітычнай нестабільнасці і іх сутыкненне з рэальнай практыкай дзяржаўнага будаўніцтва. Кніга разлічана як на спецыялістаў (гісторыкаў, палітолагаў, прадстаўнікоў іншых сацыяльных і гуманітарны... Болей »
У манаграфіі разглядаюцца польская, руская і ліцвінская плыні грамадска-палітычнага жыцця на землях Беларусі, нараджэнне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. На падставе работ айчынных і замежных аўтараў, апублікаваных і неапублікаваных дакументальных і апавядальных крыніц асвятляюцца механізм далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі, палітыка да іх расійскага ўрада, роля і значэнне зямель Беларусі ў польскім і рускім апазіц... Болей »