![]() |
![]() |
Напрыканцы сакавіка буйнейшыя «флагманы індустрыі», як іх называлі ў савецкія часы і як іх называе Аляксандр Рыгоравіч, заявілі пра спыненне вытворчасці і перавод сваіх працоўных на 2/3 аплаты заробку: акурат як у апошнія гады «гарбачоўшчыны ». З 27 сакавіка па 6 красавіка галоўны канвеер спыніў МАЗ. З 27 сакавіка да 6 красавіка часткова не працуе МТЗ. З 26 сакавіка па 1 красавіка «ў адпачынку» бабруйскі завод масавых шын, да 6 сакавіка... Болей »
Праблемаў у ІП вельмі багата. Гэта і сертыфікаты на прадукцыю, і суправаджаючыя дакументы на тавар, якіх не выдаюць ані на адным рынку краін Мытнага саюза, і забарона наймаць працоўных больш чым тры чалавекі, і гэтак далей. Адказныя чыноўнікі гадамі не заўважаюць гэтыя праблемы. Была спадзяванка выключна на кіраўніка дзяржавы. Усур’ёз разлічваць на таго, хто марыў калісьці «паціснуць руку апошняму прадпрымальніку», не выпадае. Але прадп... Болей »
Самыя парадаксальныя рашэнні часам бываюць самымі слушнымі. Тое, што арганізатары Дня Волі пагадзіліся з Мінгарвыканкамам правесці акцыю ў сярэдзіне працоўнага дня, ператварыла яе ў свята. Вядома, прысутнічаў скептыцызм: ну хто пойдзе ў сераду ў 15 гадзінаў на апазіцыйнае шэсце? Аднак наш народ аказаўся больш свядомым, чым пра яго думалі. І ўжо за гадзіну да пачатку шэсця ля кінатэатра «Кастрычнік» сабралася чалавек дзвесце са сцягамі,... Болей »
Створаны нядаўна ЕАЭС надаў імпэту расійскаму прэзідэнту па пашырэнні ўплыву на сябраў ЕАЭС, Мытнага саюза і яшчэ шматлікіх агульных арганізацый. Але нічога новага ён не прыдумаў. Ён вярнуўся да старой ідэі агульнай валюты. Яшчэ пры абмеркаванні стварэння самога ЕАЭС у мінулым годзе эксперты і палітыкі ставілі пад сумнеў з’яўленне такой грашовай адзінкі. Казалася пра тое, што яна можа з’явіцца не раней за 2025 год. Болей »
Напрыклад, 8 сакавіка. Маўляў, якое дачыненне сучасныя жанчыны маюць да Розы Люксембург, Клары Цэткін і першага «маршу пустых рондаляў» ткачых у Нью-Ёрку ў 1857 годзе? Рэзка супраць святкавання 8 сакавіка выступаюць некаторыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы. Знакаміты дыякан-публіцыст Андрэй Кураеў дапісаўся да таго, што, абвясціўшы 8 сакавіка святам, рэвалюцыйныя іудзеі прымусілі палову свету адзначаць Пурым. І яго не хвалюе, што Пуры... Болей »
Цягам тыдня ў Беларусі высаджваецца дэсант еўрапейскіх палітыкаў. Да нас прыехалі спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні, намеснік старшыні Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце Сандра Калніэце і намеснік генсека Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід. Па некаторых звестках, увесь гэты дэсант прыехаў у краіну па запрашэнні афіцыйнага Мінска. Болей »
Аляксандр Рыгоравіч урэшце заклапаціўся падатковай палітыкай, у якой чорт нагу зломіць. «Скарочана колькасць падаткаў, спрошчана адміністраванне, уведзена электроннае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі падаткаў. Быццам бы стала лепш, што пацвярджаецца міжнародным рэйтынгам. З іншага боку: часта нешта мяняць у падатках — можна ўпасці ў крайнасць і нанесці шкоду стабільнасці краіны», — сказаў Лукашэнка. Зыходзячы з гэтага ён заявіў пра недапу... Болей »
Да апошняга беларуская сталіца не ведала, ці адбудзецца сустрэча чатырох прэзідэнтаў. Пэўнасць была толькі з Пятром Парашэнкам, які адразу заявіў: ён гатовы ляцець хоць у Мінск, хоць у Астану, хоць да чорта на рогі, абы спыніць вайну. Прылёт жа астатніх лідараў быў пацверджаны толькі ў 15 гадзінаў 11 лютага. У аэрапорце іх сустракалі. Меркель і Аланда — хлебам-соллю, Парашэнку — ганаровай вартай. Пуціна сустракаў віцэ-прэм’ер Болей »
Для аналітыкаў супрацьлеглыя заявы Аляксандра Рыгоравіча далі глебу для развагаў на паўмесяцы наперад. Даўшы шмат інфармацыйных падставаў, Лукашэнка з’ехаў на адпачынак у Сочы. Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, гэта адпачынак «кароткатэрміновы». Падчас яго беларускі правадыр «мае намер азнаёміцца з тым, як рэалізуюцца планы па развіцці беларускай спартыўна-турыстычнай базы, а таксама правесці шэраг сустрэч». Болей »
Жыццё не стаіць на месцы, і кожны дакумент, а асабліва ваенныя дактрыны, павінны пераглядацца. Таму не дзіва, што ў сувязі з «гібрыднай вайной» Расіі супраць Украіны быў перагледжаны і беларускі закон аб ваенным становішчы. Па-першае, змены ў закон «Аб ваенным становішчы» закранулі якраз пагрозу «зялёных чалавечкаў» ці «ветлівых людзей ». У закон уключаны пункт, згодна з якім такое становішча можа быць уведзена, калі «іншая дзяржава» на... Болей »