![]() |
![]() |
Апошнім часам да Беларусі багата прыхаванай і непрыхаванай увагі. З зайздроснай рэгулярнасцю сюды наведваюцца розныя еўрапейскія эмісары. Захад зноў задумаўся, як ставіцца да «дыктатуры ў цэнтры Еўропы». Днямі ў Мінск завітала прадстаўнічая група экспертаў — дэлегацыя працоўнай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Рады Еўрасаюза. Яны сустрэліся з намесніцай міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной, а таксама традыцыйна — ... Болей »
Раней усё было проста. Пакупнікі і прадаўцы валюты падавалі свае заяўкі на гандаль Беларускай валютна-фондавай біржы. У залежнасці ад попыту і прапановы валюты Нацбанк усталёўваў курс рубля да валютаў. Калі попыт на валюту перавышаў прапанову, то курс рос. Калі прапанова перавышала попыт, то курс зніжаўся. І па ўсталяваным Нацбанкам курсе праводзіліся ўсе здзелкі паміж прадаўцамі і пакупнікамі валюты. Болей »
Усе прэтэндэнты на кандыдата ў прэзідэнты кажуць, што перамагчы дзейснага кіраўніка дзяржавы электаральным шляхам у той час, калі галасы выбаршчыкаў не лічацца, немагчыма. Але ёсць парачка асобаў, якія заявілі, што пойдуць «да канца». У нас ужо «сем з паловай» прэтэндэнтаў на вышэйшую службовую пасаду. Пра паход на выбары заявілі сам Аляксандр Лукашэнка, ягоны вядомы спарынг-партнёр на выбарах, кіраўнік ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, дзве жанч... Болей »
З 1 студзеня 2016 года Украіна ўвойдзе ў зону свабоднага гандлю з Еўрасаюзам. Як паведаміў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, пасля трохбаковых кансультацый паміж Украінай, Расіяй і ЕС адносна некаторых аспектаў імплементацыі пагаднення аб стварэнні ЗСГ паміж Украінай і Еўрасаюзам. Клімкін таксама паведаміў, што бліжэйшым часам адбудуцца тэхнічныя кансультацыі па практычных аспектах рэалізацыі ЗСГ, датычныя трох сфер: мытнага... Болей »
Па разліках старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі павінна адбыцца не пазней як 15 лістапада гэтага года. Але тытульная апазіцыя пакуль што не варушыцца. З адзіным кандыдатам на выбарах беларускія дэмакратычныя сілы не вызначыліся. Але і «параду кандыдатаў» пакуль што не назіраецца. Звычайна за паўгода да выбараў ужо больш-менш вядома, хто на што прэтэндуе. У нас жа — поўная цішыня і спакой. Болей »
У паўсядзённай мітусні мы не заўважылі маленькага юбілею: сто дзён прайшло з пачатку функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза — адной з «любімых цацак» Уладзіміра Пуціна. Зазвычай, першыя сто дзён глабальную справу не крытыкуюць, але пасля робяцца высновы наконт яе існавання. Якія ж высновы можна зрабіць са ста дзён ЕАЭС? Болей »
Кіраўнік Беларусі ўсё больш аказваецца «ў заходнім трэндзе». Пасля першай мінскай сустрэчы Парашэнкі і Пуціна Захад разглядзеў у Лукашэнку патэнцыял міратворца, нягледзячы на тое, што сам ён абедзвюма рукамі адхрышчваўся ад гэтага звання. А пасля «Мінску–2», калі з Лукашэнкам паручкаліся Меркель і Аланд, па-ранейшаму не заўважаць «апошняга дыктатара Еўропы» стала зусім маветон. Болей »
Ніхто не патлумачыў рознагалоссі, з-за якіх Някляеў сказаў: «Гуд бай!». Ніхто не сказаў: «Слухай, не гарачыся, падумай яшчэ, можа застанешся?» Значыць, «сыход з палітыкі Някляева» быў даспадобы ўсім Болей »
Не сакрэт, што славуты «дэкрэт пра дармаедства» яшчэ да яго прыняцця нарабіў шоргату ў асяродках збольшага законапаслухмяных беларусаў. Усе чакалі ад яго нейкіх жудасных захадаў. А на справе ён аказаўся даволі бяззубым. Не хапіла ва ўлады крэатыўнага мыслення, і ў выніку незразумела, як ён будзе працаваць. Болей »
Святкаванне 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў нас набыло найшырэйшы размах. З гэтым ніхто не спрачаецца: трэба шанаваць ветэранаў, якія прайшлі вайну і выжылі, тым больш, што іх з намі застаецца ўсё меней і меней. Трэба не забывацца, чым была вайна, якім коштам далася перамога, і шанаваць загінулых за мір на нашай зямлі. Як салдатаў, так і мірнае насельніцтва. Болей »