![]() |
![]() |
Цягам тыдня ў Беларусі высаджваецца дэсант еўрапейскіх палітыкаў. Да нас прыехалі спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні, намеснік старшыні Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце Сандра Калніэце і намеснік генсека Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід. Па некаторых звестках, увесь гэты дэсант прыехаў у краіну па запрашэнні афіцыйнага Мінска. Болей »
Аляксандр Рыгоравіч урэшце заклапаціўся падатковай палітыкай, у якой чорт нагу зломіць. «Скарочана колькасць падаткаў, спрошчана адміністраванне, уведзена электроннае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі падаткаў. Быццам бы стала лепш, што пацвярджаецца міжнародным рэйтынгам. З іншага боку: часта нешта мяняць у падатках — можна ўпасці ў крайнасць і нанесці шкоду стабільнасці краіны», — сказаў Лукашэнка. Зыходзячы з гэтага ён заявіў пра недапу... Болей »
Да апошняга беларуская сталіца не ведала, ці адбудзецца сустрэча чатырох прэзідэнтаў. Пэўнасць была толькі з Пятром Парашэнкам, які адразу заявіў: ён гатовы ляцець хоць у Мінск, хоць у Астану, хоць да чорта на рогі, абы спыніць вайну. Прылёт жа астатніх лідараў быў пацверджаны толькі ў 15 гадзінаў 11 лютага. У аэрапорце іх сустракалі. Меркель і Аланда — хлебам-соллю, Парашэнку — ганаровай вартай. Пуціна сустракаў віцэ-прэм’ер Болей »
Для аналітыкаў супрацьлеглыя заявы Аляксандра Рыгоравіча далі глебу для развагаў на паўмесяцы наперад. Даўшы шмат інфармацыйных падставаў, Лукашэнка з’ехаў на адпачынак у Сочы. Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, гэта адпачынак «кароткатэрміновы». Падчас яго беларускі правадыр «мае намер азнаёміцца з тым, як рэалізуюцца планы па развіцці беларускай спартыўна-турыстычнай базы, а таксама правесці шэраг сустрэч». Болей »
Жыццё не стаіць на месцы, і кожны дакумент, а асабліва ваенныя дактрыны, павінны пераглядацца. Таму не дзіва, што ў сувязі з «гібрыднай вайной» Расіі супраць Украіны быў перагледжаны і беларускі закон аб ваенным становішчы. Па-першае, змены ў закон «Аб ваенным становішчы» закранулі якраз пагрозу «зялёных чалавечкаў» ці «ветлівых людзей ». У закон уключаны пункт, згодна з якім такое становішча можа быць уведзена, калі «іншая дзяржава» на... Болей »
Зразумела, на пазачарговай сесіі парламента Аляксандр Лукашэнка быў заняты іншымі справамі. Яму трэба было прадставіць для фармальнага зацвярджэння новага прэм’ер-міністра Беларусі. Адначасова ён распавёў пра паўнамоцтвы міністраў, далейшую працу ўрада (як гэта бачыць ён) і гэтак далей. Аднак чакалі ад яго зусім іншага. Болей »
Свежая апытанка Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Літва) адзначае: беларусы ачомаліся ад «Крымнашу», паглядзелі навокал і, падводзячы вынікі года, жахнуліся. Напрыклад, колькасць тых, у каго матэрыяльнае становішча за апошні час пагоршылася, узрасла на 6%: з 24,6% у верасні да 31% у снежні. Працэнт тых, хто лічыць, што «сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады пагоршыцца», ... Болей »
Афіцыйны часопіс Еўрасаюза «EUObserver» са спасылкай на кіраўніцтва МЗС Латвіі, якая з пачатку гэтага года старшынюе ў Савеце ЕС, агучыў амбітныя планы знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны. Напрыклад, кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс заявіў аб наяўнасці перспектыў у супрацоўніцтве з Беларуссю. Найперш гэта тычыцца перамоваў аб бязвізавым рэжыме для грамадзянаў Беларусі. Болей »
Кожны раз, калі мы расстаемся са старым годам, мы імкнёмся развітацца назаўжды з усім горшым, што ў ім было, што здарылася з намі, з нашымі роднымі і блізкімі. І марым забраць з сабой усё лепшае, чым год нас адарыў. З разлікам на працяг у годзе новым, у надзеі дадаць да старога добрага новае лепшае. Такое жыццё. Такія мы. Спакон вякоў. Болей »
Аглядальніка і эксперта Аляксандра Алесіна выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Тым не менш, справа ў адносінах да яго не закрытая, і ён па-ранейшаму абвінавачаны па шпіёнскім артыкуле. У сітуацыі з затрыманнем журналіста КДБ быў у звыклым рэпертуары: ніякай інфармацыі людзям, і як мага больш «туману» тым, каму інфармацыі не даць нельга — родным затрыманага. Пра тое, што Алесіна арыштавалі, грамадскасць даведалася са спазненнем у 10 дзё... Болей »