![]() |
![]() |
Памятаю, калі ў 2006 годзе Аляксандру Лукашэнку таксама зрабілі 83% галсоў, на адным з намётаў на плошчы Каліноўскага вісела шыльдачка: «83%? КГ/АМ». Карыстачы інтэрнэта памятаюць, што гэта такое. «КГ/АМ» — гэта, у перакладзе на прыстойную мову, азначае, што крэатыў адназначна кепскі, ягоны аўтар — нехарошы чалавек. Болей »
Чым бліжэй 11 кастрычніка, тым больш мітусні. Больш розных заяваў, непрыхаванага прымусу, крыўдаў і абвінавачванняў. Агенты і няўдачнікі. Прыстасаванцы і байкатысты. Сапраўдныя патрыёты і здраднікі. Усё як заўсёды. Толькі, можа, больш сумна і прадказальна. Болей »
Здавалася, падчас «замірэння з Захадам» ягоная ваяўнічая рыторыка магла быць сцішаная. Падчас электаральнай кампаніі ён мусіў стрымацца ад рэзкіх выпадаў у бок «заходніх дэмакратый». Аднак… «Навошта забілі прэзідэнта Ірака?.. Пачалі з Туніса і скончылі Лівіяй. Сцэнар той жа. Укрыжавалі прэзідэнта Кадафі, знішчыўшы дзяржаву... Спадары, можа быць, хопіць? Не. Ірванулі ў Сірыю. Паўстае пытанне: навошта? Навошта вы забіваеце людзей? Навошта... Болей »
Гэтую выбарчую кампанію назавуць самай сумнай і нецікавай за ўсю гісторыю Беларусі. Таццяна Караткевіч матляецца па рэгіёнах, Аляксандр Лукашэнка ўвогуле з’ехаў з краіны, маўчаць Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч. Паштовыя скрыні пустыя — пакуль што я не знайшоў ніводнай улёткі ніводнага кандыдата. Болей »
Нават і падумаць не магла, што мне давядзецца гэта пісаць: 12 верасня 2015 года адышоў у лепшы свет Аляксей Кароль — чалавек вялікага сэрца і цёплай душы! Яшчэ нядаўна мы абмяркоўвалі газетныя справы. І вось усё… Яго няма. Няма каму пахваліць мяне за добры артыкул. Ці наадварот, сказаць: «Ведаеш, ён нейкі сухі»... Ён больш не скажа, падвозячы да метро: «Дзякуй вам, дзяўчаткі, за працу сёння!» Больш не патэлефануе ў нядзелю ці позна веча... Болей »
Мабільная прылада "Вочы" таксама дапаможа пашырыць веды грамадзян Беларусі пра выбарчы працэс у цэлым, у даступнай форме распавесці ім аб выбарчых правах і дасць выбаршчыкам магчымасць аператыўна паведаміць аб парушэннях на выбарах незалежным назіральнікам, паведамляюць распрацоўшчыкі. Болей »
Паплечнікі Караткевіч па «Народным рэферэндуме » — Рух «За свабоду», — запатрабавалі незалежнай праверкі на сапраўднасць сабраных за яе подпісаў. Нават стварылі адмысловую камісію з дзеячаў апазіцыі. Але справа ў тым, што подпісы за Караткевіч пададзеныя для праверкі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, і адклікаць іх — значыць, аўтаматычна пазбавіць Караткевіч шанцаў на рэгістрацыю кандыдаткай у прэзідэнты Болей »
Зразумела, ніякім «гуманізмам», як гэта напісана ва ўказе аб памілаванні, вызваленне палітвязняў і не патыхае. «Гуманізм» быў бы, калі б усе былі вызваленыя з «першай хваляй» памілаваных «за Плошчу», то бок у 2011 годзе. Зараз, калі амаль усе да канца адбылі свае турэмныя тэрміны, пра «гуманізм» казаць складана. Асабліва ўлічваючы той момант, што некаторым не так даўно яшчэ і навесілі дадатковыя тэрміны зняволення за «парушэнне правілаў... Болей »
Найперш, інфляцыю мы разлічваем стрымаць у межах 12%. Гэта — сакральная лічба яшчэ з моманту дэвальвацыі 2011 года, і з тых часоў яна не вытрымлівалася. «Прагнозны намінальны памер заработнай платы ў 2016 годзе складзе Br7,832 млн., і вырасце на 1,2%. Заработная плата ў бюджэтным сектары складзе Br6,347 млн.», — праінфармаваў на пасяджэнні ўрада міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Болей »
Да заканчэння збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты застаўся тыдзень. Каманды патэнцыйных кандыдатаў рэгулярна рапартуюць пра сабраныя імі подпісы. Працэс ідзе марудна. На момант напісання матэрыялу трое прэтэндэнтаў заявілі, што ўжо сабралі неабходныя сто тысяч подпісаў. Самая вялікая колькасць — аж паўмільёна — у Аляксандра Лукашэнкі (хто б сумняваўся!). Пра сто тысяч заявілі Віктар Цярэшчанка і Сяргей Гайдукевіч. Болей »