![]() |
![]() |
Няма тыдня, каб нехта з польскіх палітыкаў не назваў Беларусі марыянетачнай дзяржавай. Звяртаецца перш за ўсё ўвагу на залежнасць яе ўлад ад кіраўніцтва суседняй краіны. На пачатку красавіка па Інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што Польскае пасольства ў Мінску перадало пратэст міністру замежных спраў Беларусі, што такім самым тэрмінам акрэсліў Польшчу адзін з публіцыстаў беларускага тэлебачання. Меў ён на ўвазе поўную залежнасць Польшчы а... Болей »
Сядзіба спадарства Казлоўскіх на новаляўкоўскім хутары, які сёння апынуўся на прамежку поля між маладымі лясамі, што прасцерліся паміж Нарвай і Баброўкай, ды сенажаццю ад гэтай апошняй рачулкі. Згаданыя лясы выраслі невыпадкова: карміліца-зямелька там небагатая, давала небагаты сельскагаспадарчы ўраджай, таму і пайшла пад аблясенне, даючы сёння неблагі плён грыбоў. А людзі?.. Старэйшае пакаленне жыхароў суседніх Лазовага і Новін ды іх н... Болей »
Недзе ў палове сакавіка заманілася мне зазірнуць на газетныя сайты бліжняга замежжа, у тым ліку і сербскія. І асталася б гэтая заманка ў маім зацішку, калі б не фельетон Яўгена Мірановіча п.з. „Косава без сербаў” у 14 н-ры „Нівы”. Пра шматлікія падзеі ў свеце мы атрымліваем вельмі скандэнсаваную сінтэтычную інфармацыю, да якой, не маючы магчымасці пабачыць грунт, з якога яна вырасла, ставімся паводле асабістых сімпатый да афарбоўкі гола... Болей »
У Залатнікі, што за Юхнаўцом, падбухторвала мяне цікавасць. З боку шашы, што з Беластока ў напрамку Страблі, візіткай вёскі каплічка з праваслаўным крыжам, як астравок паміж касцёламі ў Трычоўцы і Юхнаўцы... Іду па абледзянелай вуліцы, разглядаюся. За час, пакуль прайшоў праз усю вёску, мінула мяне адна легкавушка і здалёк ад вуліцы мігнулі два мужчыны. Слядоў на панадворкі мала, хаця хаты выглядаюць задбана, абабітыя шалёўкай або сайды... Болей »
Нечакана для назіральнікаў палітычнага жыцця ў Польшчы пачаў рассыпацца Саюз левых дэмакратаў. Адзін з палітыкаў правай арыентацыі гэты працэс назваў паланізацыяй посткамуністаў. Меў ён на ўвазе той факт, што да гэтага часу ў такі спосаб паводзілі сябе дзеячы нацыяналістычных груповак, якія кароткатэрмінова паказваліся на палітычнай сцэне краіны. На гэтым фоне СЛД быў сімвалам стабільнасці, кансалідацыі і арганізацыйнай разважлівасці. П... Болей »
Для сербаў Косава было тым, чым для палякаў Вялікапольшча. Там пачыналася сербская дзяржаўнасць, там нараджалася сербская гісторыя. На гэтай зямлі ператрывалі яны стагоддзі войнаў з Візантыяй, турэцкую няволю, італьянска-нямецкую акупацыю падчас ІІ сусветнай вайны. Пасля вымушанага падзелу Югаславіі, амерыканцы, выкарыстоўваючы албанскую мафію, справакавалі ўнутраны канфлікт. Косаўскія мусульмане паднялі паўстанне супраць сербскай дзярж... Болей »
Не можна захаваць годнасці, не маючы незалежнасці; не можна быць незалежным, не маючы годнасці. Аб гэтым ведаюць усе народы сярэдняй і ўсходняй Еўропы, якія ў ХХ стагоддзі змагаліся за права на існаванне на сваёй зямлі. Таксама думала беларуская інтэлігенцыя напрыканцы ХІХ стагоддзя, якая, як найбольш прыніжальны факт, адчувала расійска-польскае змаганне за беларускія землі. Ніводзін з вялікіх суседніх народаў не звяртаў увагі на карэнн... Болей »
Сумная вестка аб смерці Зінаіды Навіцкай, шматгадовай дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім маланкава разышлася 10 сакавіка па Беласточчыне і Польшчы. — Нечаканая і балючая для нас смерць дырэктар Зінаіды Навіцкай. Была Яна беларускай вялікага фармату, сэрцам і душою адданая беларускай справе. Бяднейшымі будуць беларуская асвета і беларускі рух у Польшчы без Зінаі... Болей »
За справай скандалу з газам шмат хто ўсведаміў сабе, што Беларусь нешта значыць у еўрапейскай эканоміцы. Раней цераз Беларусь праходзілі чужыя арміі, пакідаючы за сабой руіны, папялішчы і сотні тысяч ахвяр з ліку мясцовага насельніцтва. У другой палове ХХ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі былі пракладзены нафтаправоды, газаправоды, дарогі спалучаючыя ўсход з захадам кантынента. Геаграфія ўпершыню магла б працаваць у карысць насельніцтва. ... Болей »
Зараз пасля вайны ў новых межах Польшчы пражывала каля 20 працэнтаў людзей няпольскай нацыянальнасці. Найбольш немцаў, каля 3 мільёнаў. У 1945 г. кіруючыя краінай камуністы аб’явілі дзяржаву адзінаэтнічнай. Дактрыну вырашылі прымяніць на практыцы. Адных асімілявалі, іншых прымусілі эміграваць. Паводле перапісу насельніцтва ад 2002 года выявілася, што ў Польшчы пражывае менш чым адзін працэнт грамадзян няпольскай нацыянальнасці. Дзяржава... Болей »