![]() |
![]() |
Вы трымаеце ў руках выданне, якое стала вынікам вандровак, праведзеных ініцыятыўнымі групамі моладзі з Брэста, Пінска і Лунінеччыны. Тут сабраны звесткі пераважна краязнаўчага і этнаграфічнага характару. У аснову стварэння брашуры мы паклалі ідэю захавання звестак ад першых асоб. Легенды, песні і гістарычныя факты былі агучаны старажыламі мястэчак, у якіх пабывалі нашыя экспедыцыі. Праведзеныя вандроўкі мелі на мэце далучыць моладзь да ... Болей »
У кніжцы В. Грыцкевіча «Нашы славутыя землякі» сабраны нарысы пра беларусаў-падарожнікаў, якія ўнеслі значны уклад у развіццё сусветнай i айчыннай навукі i культуры. «Нашы славутыя землякі»,— з гордасцю гаворым мы пра выдатных вучоных Ігната Дамейку i Івана Чэрскага, урача Мікалая Судзілоўскага, консула Восіпа Гашкевіча, палярнага даследчыка Андрэя Вількіцкага, пра многіх іншых беларусаў, якія ўнеслі значны уклад у развіццё сусветнай i ... Болей »
Рыгору Барадуліну -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. -- Душу дастане лязо палаша – -- І застанецца аглухлая гліна. -- І застанецца змярцвелая плоць -- Рыбінай, выкінутай на сушу, -- Марна чакаць – а мо шчодры Гасподзь -- Новую мову ўдыхне, нібы душу. -- Вытхнецца дух ад віна з гладыша. -- З дрэва упаўшы, збуцвее галіна. -- Мова ўдыхнутая ў нас, як душа, -- І падгасподніцай жыць не павінна. Болей »
Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Amnesty International выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння. Мы лічым, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека. Смяротнае пакаранне мы расцэньваем як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстыт... Болей »
В сборник вошли статьи Владимира Мацкевича разных лет (с 1995 до 2010 годов) и разных жанров (от газетной публицистики до эссе в личном блоге и докладов на семинарах). Сборник дает панорамный анализ интеллектуального пространства Беларуси и поиска автором своего места и назначения как философа, методолога, культурного политика, гражданина и христианина. Книга продолжает серию «Культурная политика», в которой ранее были изданы книги В. М... Болей »
Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра сваё жыццё, пра 50 гадоў творчасці, год за годам, падзея за падзеяй. І хаця не ўсімі сваімі чынамі можа ганарыцца, аднак, не мае да сябе... Болей »
У клетцы вучоныя разглядзелі ўжо кожны закамарачак. Атам раздрабілі на асноўныя часткі, вават іх замералі і зважылі. Адкрылі дзіўную культуру шумераў. Раскапалі магутную Трою, шматпакутную Пампею. Расшыфравалі таямнічы тэкст майя. Здабылі з марскога бяздоння, паставілі пад акапы нават судны вікінгаў. Нарэшце дайшла чарга да «раскопак» у музыцы. Узяліся вучоныя расшыфроўваць старажытную нотную грамату («крукі») ды ахнулі. Выяўляецца, цар... Болей »
Хтосьці шукае у песні сучасныя авангардныя аранжыроўкі або вытанчаныя адценні гуку, а хтосьці не абыходзіць увагай простыя душэўныя шчыраванні, калі самому хочацца ўзяць у рукі гітару ды раздзяліць з аўтарам імгненні светлых пачуццяў. Гаворка, вядома ж, пра бардаўскую песню, у межах якой Эдуард Акулін стаў прызнаным каралём пачуццёвай лірыкі. Сваю песенную творчасць бард пачынаў у жорсткія і мройныя 80-я гады, калі душа прагла пераўтвар... Болей »
Хтосьці шукае у песні сучасныя авангардныя аранжыроўкі або вытанчаныя адценні гуку, а хтосьці не абыходзіць увагай простыя душэўныя шчыраванні, калі самому хочацца ўзяць у рукі гітару ды раздзяліць з аўтарам імгненні светлых пачуццяў. Гаворка, вядома ж, пра бардаўскую песню, у межах якой Эдуард Акулін стаў прызнаным каралём пачуццёвай лірыкі. Сваю песенную творчасць бард пачынаў у жорсткія і мройныя 80-я гады, калі душа прагла пераўтвар... Болей »
Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску. Болей »