![]() |
![]() |
Запросіны да супрацы. Шаноўнае спадарства, прапаную стварыць на базе ТБМ дзве ўзаемазвязаныя структуры бацькоўскі клуб і школу ранняга беларускамоўнага развіцця “ Маўляняты". Раней створаны бацькоўскі камітэт, на маю думку, цалкам у стане курыраваць названы праект, уносіць новыя ідэі, прапановы, заўвагі і такім чынам ажыццяўляць свае функцыі. Так, адным з кірункаў дзейнасці бацькоўскага камітэту магла б стаць інфармацыйная падтрымка клу... Болей »
215гадоў з дня нараджэння Міхала Без-Карніловіча. Без-Карніловіч Міхал Восіпавіч (10.10. 1796-19.1.1862), беларускі гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф, статыстык, генерал-маёр. Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў Магілёўскай губерні. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1816). Пад яго кіраўніцтвам у 1831-47 праводзілася тапаграфічнае і вайскова-статыстычнае вывучэнне Менскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губерняў і Беластоцкай а... Болей »
135 гадоў з дня нараджэння Яна Булгака. Адзін з найлепшых фатографаў нашага краю, заснавальнік беларускай мастацкай фатаграфіі - Ян Булгак (Jan Brunon Buihak) нарадзіўся 6 кастрычніка 1876 года на Наваградчыне ў в. Асташын. Да 1912 г жыў у вёсцы Перасека Менскага павету Вывучаў філалогію ў Кракаве. У 1912 г. заснаваў у Вільні атэлье фатаграфіі, а з 1919 г. пачаў кіраваць фатаграфічнай лабараторыяй пры факультэце прыгожага мастацтва Віле... Болей »
120 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча. Смоліч Аркадзь Антонавіч (29 верасня 1891, в. Бацэвічы Менскай губ., цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобл. — 17 чэрвеня 1938, НКУС Омск, РСФСР) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар (1927). Нарадзіўся ў сям’і святара. Скончыў Менскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Александрыйскі інстытут сельск... Болей »
Уладзіміру Коласу - 60! Пра Уладзіміра Коласа, які ў гэтыя дні адзначае свой юбілей, можна сказаць адно: гэта прадстаўнік той не вельмі шматлікай часткі нашага сучаснага грамадства, якая па-старому называецца "інтэлігенцыя" і ў аснову ўсяго жыцця якой пакладзена паняцце каштоўнасцяў. Сярод такіх каштоўнасцяў я ў першую чаргу назваў бы любоў да свабоды, павагу да думак іншых людзей, непахісную веру ў выратавальную місію нацыянальнай куль... Болей »
Дваццатыя ўгодкі дзяржаўнасці беларускай гістарычнай сімволікі. 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі XII склікання 23 галасоў зацвердзіў сімвалы новай суверэннай дзяржавы, якая была адроджана25 жніўня 1991 года, калі Дэкларацыя аб незалежнасці, абвешчаная 27 ліпеня 1990 г. набыла статус часовай канстытуцыі. Вытокі герба "Пагоня" сягаюць яшчэ ў часы Полацкага княства XII ст., калі ўзнікла новая дзяржава - ВКЛ, яе вялікі князь Віц... Болей »
110 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага. Вольскі Віталь, сапр.: Віталій Фрыдрыхавіч ЗЭЙДЭЛЬ-ВОЛЬСКІ (нар. 5 верасня 1901, Санкт-Пецярбург — 22 жніўня 1988), беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Кандыдат філалагічныхнавук. Нарадзіўся ў сям’і службоўца. З 1918 працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 - у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянска... Болей »
Слова пра сябра. 20 жніўня гэтага года, напярэдадні святкавання 20-х угодкаў абвяшчэння беларускай незалежнасці, адышоў у лепшы свет знакаміты беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, краязнавец і грамадскі дзеяч Віталь Скалабан. Лёс звёў мяне з гэтым унікальным чалавекам у 80-я гады мінулага стагоддзя, калі ён працаваў у рэдакцыі Беларускай Энцыклапедыі. Дзякуючы яму і нашаму старэйшаму сябру Міхасю Ткачову выйшлі ў свет шматтомная гіс... Болей »
Генадзю Бураўкіну - 75! Бураўкін Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся 28.08.1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і службоўца, у 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. З’яўляючыся карэспандэнтам газеты «Правда» па БССР, у 1969 годзе спрыяў публікацыі артыкула Зянона Пазьняка ў абарону гістарычнага цэнтра Менска. Быў рэдактарам часопіса «Маладосць» (1972—1978), дзе друкаваў творы Ва... Болей »
120 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова. Краўцоў Макар (сапр. Касцевіч Макар Мацвеевіч; 18.8.1891, в. Баброўня Гарадзенскага р-на — 1939), дзеяч бел. нац.-вызв. руху, паэт, публіцыст, перакладчык. Скончыўшы Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1910), працаваў настаўнікам на Гарадзеншчыне. З 1915 у арміі. Ад салдацкага к-та 44-га армейскага корпуса Паўд.-Зах. фронту абраны дэлегатам на Усебеларускі з'езд 1917. У 1917-19 у Менску. З 1918... Болей »