![]() |
![]() |
Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь. — Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца! Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон! — Э, — кажа чалавек, — што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзім, ці маеш ты сілу. — А як глядзець будзем? — пытаецца мядзведзь. Узяў чалавек сякеру, расшчапіў пень зверху, убіў у расколіну клін і кажа:... Болей »
Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, былі спрэс музычнымі. Спявалі яму, што раздражняла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі ад яго адступаўся сон, а ноч рабілася адной толькі ціха непрабіўнай цемрай, не мог зразумець і разгадаць, чые гэта спевы, чыя музыка і голас гу... Болей »
Другая кніга нарысаў пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода пачынаючы з 2014 г. (Першая кніга выбраных тэкстаў гэтай сэрыі „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“ выйшла ў „Бібліятэцы Свабоды“ ў 2016 г.) Кніга інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багацьцямі, нязмушана натхняючы прыгожа гаварыць па-беларуску. Болей »
«Не як так» — зборнік лепшых вершаў вядомага паэта i барда Алеся Камоцкага з кніг «Спроба ісьці па расе» (1997), «Наспадзяванае» (2004), «48» (2007), «Глыбіня дажджу» (2007), «Навошта было мінулае» (2012), «Перасьпевы» (2012) і «Забірай мае лета» (2017). Завяршае кнігу нізка новых твораў. Болей »
Юры Ёзэфавіч Хашчавацкі (18 кастрычніка 1947, Адэса): беларускі кінарэжысёр; член Міжнароднай і Еўразійскай акадэміяў тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу. Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» (1985), «Тут быў Крылоў» (1987), «Сустрэчны пазоў»... Болей »
Паліна Качаткова (Сцепаненка) -- празаік, даследчык творчасці Максіма Багдановіча. Аўтар сцэнарыяй дакументальных фільмаў "Гастарбайтар" (2008), "Сыс пра Сыса" (2010), "Пустазелле" (2011), "Прычына смерці -- прочарк" (2011) -- пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Аўтар аповесці "Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча" пра юнацкія гады М. Багдановіча. Аўтар зборніка навэлаў "Начныя размовы". "НеFormat" гэта перадача, ў якой слух... Болей »
Максім Жбанкоў (нар. 1958, Менск) — беларускі філёзаф, культуроляг, кінааналітык, журналіст. Кандыдат філязофскіх навук. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (філязофскае аддзяленьне), асьпірантуру. У 1986 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Сьветапоглядныя перадумовы станаўленьня прыродазнаўства». Працаваў у БДУ, Беларускім фондзе Сораса. Аўтар шматлікіх аналітычных артыкулаў пра пытаньні сучаснай культуры. Кола навуковых інтарэсаў: ... Болей »
Асацыяцыя "BelFilm" заснавана ў 2010 годзе ў Вільнюсе, створана беларускімі і літоўскімі грамадзянамі, якія працуюць у сферы кіно і тэлебачання. "BelFilm" асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці бачыць у прасоўванні і папулярызацыі жанру дакументальнага кіно, каб абсяг сучаснай кінадакументалістыкі развіваўся і пашыраўся ва ўсіх яе праявах. Дакументальнае кіно - кіно пра рэальнага чалавека. Рэальнасць вабіць, рэальнасць прымушае задумацца. На... Болей »
Вольга Дашук – рэжысэрка дакумэнтальных фільмаў, выпускніца Беларускай Акадэміі мастацтваў, тэатральнага аддзяленьня, па спэцыяльнасьці рэжысура. У 1995-2011 працавала на кінастудыі ”Беларусьфільм” рэжысэркай. У 1999-2006 была выкладчыцай Беларускага калегіюму, вяла заняткі па гісторыі амэрыканскіх СМІ, а таксама гісторыі і тэорыі фільму. Працавала журналісткай у газэце "Народная воля", "Імя" і брытанскім штомесячніку "Dazed and confu... Болей »
Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічна... Болей »