![]() |
![]() |
Сілавікі знайшлі крайняга ва ўласных промахах у ахове паветранай прасторы дзяржавы. Да адказу за мядзведжы дэсант шведскай кампаніі «Studio Total» і дзіркі ў паветранай прасторы Беларусі хочуць прыцягнуць 20-гадовага студэнта Антона Сурапіна. Болей »
Плюшавы дэсант медзведзянят на Беларусь мае ўсе шанцы ўвайсці як мінімум у падручнікі па піяру. Хто б мог падумаць, што маналіт беларускага «шчыту Айчыны» і пагрозлівай «апошняй дыктатуры» абрынецца пад ціскам цацачных мядзведзікаў! І Беларусь паўстане ў вобразе недарэкі, што ўчора пахваляўся сваёй моцай, а сёння правароніў атаку цацачных мядзведзікаў з неба. Болей »
Без перабольшвання, народным святам у Беларусі ёсць Новы год: тазік аліўе, шампанскае, загадванне жаданняў — традыцыйныя атрыбуты мілага дзейства, да якога загадаў ніхто не аддае. А ёсць яшчэ Дзень перамогі 9 мая і Дзень незалежнасці 3 ліпеня. Але з гэтымі датамі не так роўненька. У мірнай Беларусі яны адзначаюцца як мілітарызаваныя святы — парад вайскоўцаў і тэхнікі, ляскатанне зброі і роў самалётаў, апеляцыя да Вялікай Айчыннай вайны,... Болей »
Аляксандр Лукашэнка на гэтым тыдні наведваў сваіх калег і сяброў у Лацінскай Амерыцы. Бадай што самай гучнай і скандальнай у часе візіту стала заява беларускага лідара аб тым, што яго малодшы сын Мікалай будзе пераемнікам. Спачатку беларускі лідар скіраваўся з афіцыйным візітам на Кубу. У Гаване ён сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Раулем Кастра Русам. Пасля аканчэння гутаркі Рауль Кастра выказаў жаданн... Болей »
Афіцыйна абвешчаны старт палітычнай кампаніі года — выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Краіна не надта аклімалася пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. У турмах яшчэ знаходзяцца тыя, хто адважыўся кінуць выклік кіраўніку дзяржавы, плошча Незалежнасці ў Мінску не паспела страціць флёр успамінаў брутальнага вечару 19 снежня 2010 года. Але ёсць загад — правесці выбары як свята! Болей »
Трэцяе прышэсце Пуціна на крамлёўскі пасад (а з умоўным перапынкам на адну прэм’ерскую кадэнцыю — чацвёртае) азначана масавымі вулічнымі акцыямі. Яскравае сведчанне, што першасны план Пуціна па кіраванні Расіяй апынуўся пад пагрозай. Болей »
Цягам апошніх тыдняў беларускі рубель у адносінах да долара дэманструе аслабленне. Паралельна падобныя змены адбываліся і на расійскім валютным рынку. «Тое, што мы цяпер назіраем, называецца кіраванай дэвальвацыяй», — гавораць маскоўскія аналітыкі. У Беларусі ж абмяркоўваюць прывязку курса беларускага рубля да расійскай плацежнай адзінкі. Болей »
На гэтым тыдні Беларусь чакае візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. З гэтай нагоды МУС старанна трэніруецца шукаць і абясшкоджваць тэрарыстаў. Свой галаўны боль — юных, смелых і незадаволеных — ужо ізалявалі з адвагай і доблесцю. Афіцыйны візіт Уладзіміра Пуціна ў статусе прэзідэнта ў Беларусь абмяркоўваецца ўжо два тыдні. Палітыкі-аналітыкі агучваюць свае прагнозы, перасцярогі і спадзяванні. МУС Беларусі таксама не спіць у шапку — ... Болей »
Напрыканцы мая Беларусь з афіцыйным візітам наведае зноўабраны стары кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства ўжо заявіў, што гэты візіт ёсць пацверджаннем значнасці сувязяў дзвюх дзяржаў. Каляпалітычнае кола тым часам пасмейваецца, што Уладзімір Уладзіміравіч едзе наведаць тэрыторыі, якія ўваходзяць у праграму па збору зямель Болей »
Нягледзячы на наяўнасць у Канстытуцыі Беларусі артыкула 57, які прадугледжвае магчымасць праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы (АГС), дагэтуль не прыняты адпаведны закон, які б даваў такую магчымасць. Тым не менш, у краіне ёсць маладыя людзі, якія не жадаюць ісці ў войска, але гатовы праходзіць АГС. Пра гэта яны заявілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 мая. Болей »