- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Верш Рыгора Барадуліна ў выкананні вучняў Бельскага белліцэя прагучаў на святкаванні Дня волі ў Беластоку — у 94-я ўгодкі з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне Дня Волі ў Польшчы было адноўлена ў сярэдзіне 1980-х гадоў беларускімі студэнтамі ў Варшаве і з таго часу адзначаецца кожны год. У нядзелю, 25 сакавіка, у Беларусі і ў свеце адзначалі Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года была прынята Трэцяя Устаўная Грамата Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвяшчала нашу краіну незалежнай дзяржавай. Хаця маладая рэспубліка існавала коратка, пасля гэтага і Захаду, і Усходу стала немагчыма ігнараваць дзяржаўныя памкненні беларускага народа. Гэтае адзначаюць не ўсе беларусы. У некаторых гарадах Беларусі святкаванні не былі дазволены. У Мінску дазволена было шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. У Віцебску і Гродне, дзе мітынгі не дазволены, беларусы ўскладалі кветкі да мемарыяльных дошак і помнікаў Васілю Быкаву, Янку Купалу, Уладзіміру Караткевічу.