- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кірыл І у Беластоку. — Я шкадую, што сённяшняга дня не дажыў мой бацька, пакойны протаіерэй Ляонцій, — кажа ўзрушаны Мікола Мірановіч, беластоцкі радны і царкоўны харыст. Мой субяседнік сам запрасіўся на хоры ў Свята-Духаўскую царкву, каб тут, разам з народам, вітаць патрыярха Кірыла І, які 18 жніўня наведаў Беласток. Для гэтага заставілі яго свядомасць гістарычнага моманту і духоўна-музычныя традыцыі сям’і. Пра вакальны талент яго бацькі па сённяшні дзень у Беластоку ходзяць легенды. Паслухаць яго бас у праваслаўны сабор заходзілі каталіцкія святары і манашкі, а дваццаць-трыццаць гадоў таму такі жэст ў Беластоку лічыўся праявай вялікай экуменіі.