- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У акне барака, які да нядаўна выконваў ролю сакольскага аўтобуснага вакзала, картка з паведамленнем, што каса і пачакальня закрыты ў вольныя ад працы дні. Але картка тая сабе, а жыццё сабе — аб’ект закрыты і ў будзённыя дні. Пачакальня знаходзіцца навонкі будыніны, пад нябесным купалам, дзе пасажыры маюць магчымасць не толькі dotlenić się, але і падстудзіцца ў халодны час пад усебакова прадуўнымі паветкамі. На ранішні аўтобус, што адпраўляецца ў Сідру цераз Залессе, апрача мяне сядае яшчэ адзін мужчына, які разам са мною пакідае машыну на прыпынку Паўловічы; у далейшую дарогу шафёр паехаў ужо сам. А яшчэ два ці тры гады таму на згаданым прыпынку выходзілі з таго ж аўтобуса тры ці чатыры жанчынкі, што настаўнічалі ў тамашняй школе. Але зараз няма ўжо школы ў Паўловічах...