- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ваша Эксцэленцыя, паважаны арцыбіскуп Тадэвуш, шаноўныя святары і дыяканы, законнікі і законніцы, і ўсе вы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У гэты святочны вечар я перадаю вам вестку, велікодныя віншаванні і дабраслаўленне папы Францішка, які, як і апостал Пётр, пакліканы ўмацоўваць сваіх братоў у веры. У гэтыя дні ён няспынна паўтарае тую самую евангельскую вестку - добрую навіну пра тое, што мы збаўленыя Божаю любоўю. Ён таксама няспынна нагадвае нам наступнае: або гэтую любоў відаць у нас праз простыя жэсты, якія перамяняюць і асвятляюць нашае жыццё, або мы з’яўляемся ежаю без солі і свечкаю без агню. У гэтую святую ноч здзяйсняюцца таямніцы нашага збаўлення. Як мы чуем у адной з сённяшніх малітваў, вельмі старажытнай, цяпер да нас прыходзіць новы супакой. Гэта не нейкая часовая палітычная згода або гандлёвая дамова; гэта свет, які Хрыстус у гэтую ноч стварае нанава. Бог не пашкадаваў, што калісьці стварыў свет; Ён аднаўляе сваё стварэнне з такою самаю любоўю: руіны дзівосным чынам пераўтвараюцца ў цудоўныя палацы, усё састарэлае і аслаблае аднаўляецца, напаўняючыся марамі і спадзяваннямі, а ўсё тое, што здавалася непатрэбным і бессэнсоўным, у Хрысце зноў набывае сэнс, прыгажосць і важнасць, займаючы належнае месца ў гармоніі адзінства. Гэта вестка, што нясе радасць Касцёлу і якую Касцёл скіроўвае да ўсяго свету; нават да тых, хто да яго не належыць, бо мір і надзея прызначаны для ўсіх. Кожны, хто мае веру, цалкам у гэтым перакананы, бо ў гэтым нас запэўнівае Бог, які без ваганняў паслаў свайго Сына на кр