- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы. Янка Купала (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч), нарадзіўся 07.07.1882 г. у фальварку Вязынка Вілейскага павету (цяпер Маладзечанскі раён Менскай вобласці) у сям'і арандатара. У 1898 г. скончыў Беларуцкую народную навучальню. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым - хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы эканом у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Менскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладзечаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў на Нясвіжчыне (1905-1908), супрацоўнік "Нашай нівы" і адначасова бібліятэкар бібліятэкі "Веды" Б.Л. Даніловіча (Вільня, 1908-1909). У 1909-1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева ў Пецярбургу.