- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Язэп Лёсік нарадзіўся ў сялянскай сям'і на Стаўбцоўшчыне. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1898-99), скончыў Ноўгарад-Северскае гарадское вучылішча (1902). 3 1902 працаваў выкладчыкам Бабруйскай сельскагаспадарчай школы, з 1903 настаўнічаў у мяст. Грамяч Ноўгарад-Северскага павета Чарнігаўскай губ. За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях 1905 арыштаваны, зняволены ў Ноўгарад-Северскую турму. У 1907 прывезены на суд г. Старадуб, але праз некалькі дзён уцёк з мясцовай турмы. Хаваўся ад улад у родных і знаёмых у Стоўбцах, Пецярбургу, на ст. Красноўка недалёка ад Луганска. У 1911 прыехаў у Ноўгарад-Северскі да брата Антона. Тут зноў арыштаваны і прыгавораны да бестэрміновага пасялення ў Сібіры. Пакаранне адбываў у г. Кірэнску і Бадайбо Іркуцкай губ., дзе пазнаёміўся і пасябраваў з А. Гаруном. Падтрымліваў сувязь з газетай «Наша ніва».