![]() |
![]() |
Архіепіскап Апанас (у сьвецкім жыцьці Антон Мартас, 1928, Наваградчына — 1983, Буэнас-Айрэс) быў адным з гіерархаў былога епіскапату Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Ягоная жыцьцёвая ды сьвятарская біяграфія цесна зьвязаныя зь беларускай гісторыяй, а ў паасобных месцах пакручаная часам і людзьмі. Сам сьвятар і мэмуарыст такім чынам апісваў этіапы свайго жыцьця: “На маю долю выпалі важныя царкоўныя ды палітычныя падзеі... Болей »
У новай кнізе Генрыха Далідовіча дзве аповесці. Першая, «Дырэктар»,— працяг вядомых аповесцей «Усё яшчэ наперадзе», «Міланькі», «Завуч», заканчэнне цыкла твораў пра вясковых настаўнікаў. Другая аповесць, «На новы парог», прысвечана людзям беларускіх малых, так званых, неперспектыўных вёсак. Болей »
Аглядаючыся на пройдзены шлях, разьвітваючыся са сваімі юначымі летуценьнямі, паэтка з прыкрасьцю асэнсоўвае былую ўласную наіўнасьць, калі верылася ў непарушнае трывалае пачуцьцё, у шчасьце “на ўсё жыцьцё”. Болей »
Манаграфія Міколы Хаўстовіча прысьвечаная творчасьці ды літаратурна-мастацкаму сымбалізму творчасьці “бацькі беларускай літаратуры” – Яну Баршчэўскаму. Менавіта Ян Баршчэўскі – ўпершыню ў сваіх творах апявае – Беларусь, а не Літву, як Адам Міцкевіч ды іншыя філяматы і філярэты. Мікола Заўстовіч поўна, канцэптуальна дасьледуе прозу пісьменьніка – аўтара бадай найбольш містычнай кнігі пра Беларусь “Шляхціц Завальня”. Доўгі час творчасьць ... Болей »
Валеры Дубоўскі – нарадзіўся 4.06.1948 г. у вёсцы Хацькова Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Першыя паэтычныя спробы зроблены яшчэ ў пачатковай школе. У старэйшых класах некаторыя вершы адзначаліся на радыё – у праграме „Рамантыкі”. Літаратурную творчасць прыпыніў у васьмідзесятыя годы і вярнуўся да яе ў 2003 г. Вершы публікаваліся ў часопісе „Дзеяслоў” (№ 52), газеце „Новы час”, у карпаратыўным насценным перак... Болей »
Марыя Мікалаеўна КОСІЧ у дзявоцтве УЛАДЗІМІРАВА (1850, в. Расуха Мглінскага пав. Чарнігаўскай губ. — 28 сакавіка 1911, там жа) — беларуская фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. Жыла ў маёнтку дзеда Г. М. Сілевіча каля вёскі Расуха сярод беларускага насельніцтва са своеасаблівымі этнаграфічнымі і моўнымі рысамі. Адукацыю атрымала ў інстытуце у Санкт-Пецярбургу. З маленства палюбіла народныя песні, прывязалася сэрцам да народа. Мела баг... Болей »
Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным фа... Болей »
Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Дзятлаўшчыне, яе знакамітым людзям, помнікам і мясцінам. Артыкулы напісаны падчас гісторыка-краязнаўчых вандровак і незабыўных сустрэч на дзятлаўскай зямлі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і з асабістага архіва аўтара. Болей »
У манаграфіі аналізуецца адна з маладаследаваных старонак гісторыі Беларусі сярэдзіны 40-х гг. XX ст- перасяленне польскага насельніцтва з Беларусі ў Польшчу і беларусаў з Польшчы ў Беларусь. Паказваюцца знешнія і ўнутрыпалітычныя прычыны, якія абумовілі ўстанаўленне савецка-польскай мяжы і ажыццяўленне перасялення насельніцтва. Аналізуецца сукупнасць фактараў, якія вымушалі людзей перасяляцца, ці адмаўляцца ад перасялення. Характарызую... Болей »
На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ніводзін зь іх ніколі не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі новую кніжку Віктара Шніпа. Болей »