![]() |
![]() |
«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім - несціханы боль і непазбыўны смутак. I невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і л... Болей »
“На хвалі Адраджэньня”– зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу. Асобныя творы гучалі на радыё “Свабода” (2007-2010) і публікаваліся ў газетах “Народная Воля”, “Наша Слова” і “Інфа Кур’ер”. Гэтая кніга спарадзілася ў выніку знаёмства аўтара зь гісторыяй Айчыны з наг... Болей »
У зборнік увайшло па пяць празаічных і вершаваных твораў праваслаўнага аўтара, прызначаных для чытання дзецям. Разлічана на самы розны ўзрост. Напрыклад, Умывайкай, Лятайкай і лічылкамі дарослыя, нібы своеасаблівай гульнёй, могуць цешыць ужо немаўля, развіваючы пасіўнае маўленне. Прозу слушна (хаця і не абавязкова) чытаць дзецям ад 3 год. А казка “Вучоны Крот” будзе цікавай і дарослым, калі яны ўбачаць у ёй прыпавесць. Болей »
У зборнік увайшло па пяць празаічных і вершаваных твораў праваслаўнага аўтара, прызначаных для чытання дзецям. Разлічана на самы розны ўзрост. Напрыклад, Умывайкай, Лятайкай і лічылкамі дарослыя, нібы своеасаблівай гульнёй, могуць цешыць ужо немаўля, развіваючы пасіўнае маўленне. Прозу слушна (хаця і не абавязкова) чытаць дзецям ад 3 год. А казка “Вучоны Крот” будзе цікавай і дарослым, калі яны ўбачаць у ёй прыпавесць. Болей »
Кніга ўспамінаў аўтарства Васіля Сокала – сапраўдны леапіс ляхавіцкай вёскі Зубелявічы. Гэтая кніга стала спараўднай працай усяго жыцьця чалавека, які зьвязаў яго з роднай вёскай. Нарадзіўшыся ў 1921 годзе Васіль Сокал па-сапраўднаму як летапісец апісаў падзеі і зьмены зьвязаныя з роднай вёскай цягам трох чвэрцяў стагодзьдзя. Беларуская вёска, якая трымалася сваёй традыцыі праз доўгія гады русыфікацыі і палянізацыі, сутыкнулася пас... Болей »
Паэзія Ларысы Геніюш адметная тым, што яна трывала прывязана да родных ніў, родных беларускіх хат, дзе спрадвечна і нязгасна жывуць лепшыя традыцыі і звычаі людзей. Болей »
Зборнік укладзены з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, якія адбыліся ў 1999 г. і асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі (1549—1616), трэці – беларускага і расійскага вучонага-асьветніка Брані... Болей »
Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна ацаніць вартасці прачытанага. Мы дагэтуль гаварылі пра стваральнікаў літаратурных твораў. A хіба не трэба валодаць хаця б асноўнымі ве... Болей »
У зборнік уключаны даклады і паведамленьні беларускіх і польскіх навукоўцаў па актуальных праблемах беларусазнаўства і беларуска-польскіх узаемадачыненьнях. Часта даводзіцца сустракацца – ў публічных дыскусіях, мастацкай літаратуры, нават у навуковых працах – з пераносам сёньняшніх катэгорый мысленьня ў менш ці больш аддаленае мінулае. Тэндэнцыі да навукова неабгрунтаванай прагрэсіі прасочваюцца і сярод даследчыкаў гісторыі шляхецкай Рэ... Болей »
У кнізе аналізуюцца гістарыяграфічныя здабыткі па вывучэнні і навуковай ацэнцы падзей мінулага, якія мелі месца ў рамках нацыятворчых працэсаў на тэрыторыі Беларусі. Прадстаўлены гістарыяграфічны аналіз тычыцца як шэрагу агульных, так і прыватных пытанняў, што падымаліся на працягу XIX–XX стст. У айчыннай і замежнай гістарыяграфіях. Манаграфія дазволіць дапытліваму і неабыякаваму да сваёй родной гісторыі чытачу пазнаёміцца таксама з вын... Болей »