- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Больш за два месяцы адвакаты экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, асуджанага за быццам бы арганізацыю масавых беспарадкаў на пяць гадоў пазбаўлення волі, не могуць убачыць падабароннага. Што адбываецца з Андрэем Саннікавым у калоніі? Ці існуе пагроза для яго жыцця? Адказаў на на гэтыя пытанні родныя палітыка не ведаюць... Апошнюю спробу ўбачыцца са сваім падабаронным адвакат Андрэя Саннікава Андрэй Варвашэвіч зрабіў 12 студзеня. Але ў чарговы раз безвынікова. У калоніі “Віцьба-3”, дзе адбывае пакаранне палітык, юрысту растлумачылі, што спатканне прадаставіць не могуць, паколькі адбываецца праверка па факце заявы Саннікава аб тым, што яго жыццю пагражае небяспека. “Яшчэ 16 лістапада мінулага года адвакат Андрэя Алегавіча, прыехаўшы ў Бабруйскую калонію, даведаўся, што Саннікава ў ёй няма, — расказвае “Народнай Волі” жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп. — У той жа дзень мы высветлілі, што Саннікаў знаходзіцца ў Магілёве. На наступны дзень адвакат паехаў туды, але яго на сустрэчу не пусцілі. 22 лістапада мы ўжо даведаліся, што Андрэй знаходзіцца ў “Віцьбе-3”. І вось ад 22 лістапада адвакаты мужа кожны тыдзень робяць спробы ўбачацца з ім, але ўсё марна... Прычым падставы для нядопуску адваката да Саннікава розныя: у магілёўскую турму абаронцу не пусцілі, спасылаючыся на тое, што гэта “перасыльная” турма і ён не мае права на сустрэчы з адвакатам. У той жа час з Магілёўскай пракуратуры, куды са скаргай звярталіся адвакаты, прыйшоў адказ, у якім паведамлялася, што Саннікаву не далі сустрэцца з абарон