![]() |
![]() |
Фармальныя пошукі і сэнсавая паглыбленасць, утоеная рэфлексія замест прамога выказвання — падобную эвалюцыю зведала творчасць вядомага беларускага мастака Рамана Заслонава ў новым праекце, які знаёміць з сучасным беларускім артам на 57-м Венецыянскім біенале. Болей »
Першая персанальная выстава выдатнай ілюстратаркі дзіцячай літаратуры і педагога Ірыны Лобан у галерэі Міхаіла Савіцкага раскрыла гледачу тонкага майстра акварэлі. На фоне тыповых юбілейных мерапрыемстваў экспазіцыя Ірыны Лобан магла б быць узорам таго, якім чынам мастак павінен ставіцца да яе арганізацыі, да гледача і да ўласнай творчасці. Болей »
Дом на ўскрайку Віцебска, у якім жывуць Антаніна і Генадзь Фалей, стаіць на палосцы іх прыватнай зямлі. Старанна ўзараная, яна прымае насенне, пасеянае руплівымі гаспадарамі. Чакала ўбачыць рафінаваных інтэлігентаў — знайшла ветлівых і працавітых асоб, што нават побыт падначалілі мастацкай справе, дзе рацыё мяжуе з эмоцыяй і этнікай светапачування. Болей »
«Чалавек з яго пачуццямі і разважаннямі, перамогамі і няўдачамі, радасцямі і перажываннямі, надзеямі і страхамі... Камунікатыўныя ўзаемаадносіны людзей — партнёрства, падпарадкаванне альбо растварэнне аднаго чалавека ў іншым, таксама як і адзінота — феномены, уласцівыя нашаму соцыуму, — розныя полюсы гэтай тэмы». Болей »
Дзейнасць Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра выклікае самыя розныя, часам дыяметральна супрацьлеглыя, меркаванні. З’яўляюцца і ялейна-ўхвальныя, і саркастычна-«разносныя» артыкулы і рэцэнзіі. Як разабрацца ў шматгалоссі думак? Тэатр перажывае перыяд узлёту ці спаду? Якія пастаноўкі вызначаюць яго рэпертуарную палітыку? Болей »
Гэты музыкант — яркі творца-вынаходнік, які не проста развівае і рухае наперад беларускую нацыянальную культуру, але і шукае ў ёй новыя шляхі. Аўтарскі вечар на вялікай філарманічнай сцэне — адмысловая падзея, магчымасць пазнаёміць слухачоў са сваімі лепшымі сачыненнямі, паказальная і ў стылістычным сэнсе. Вечарына адлюстроўвае жыццё кампазітара, яго мысленне, тэат... Болей »
Складнікі праграмы «BELARUS OPEN» Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Тэарт» абвешчаны лепшымі ўзорамі сучаснага беларускага тэатра. Да часткі гэтых спектакляў мы неаднаразова звярталіся, і меркаванні нашых аўтараў падаюцца вычэрпнымі. Пра тыя творы, што апынуліся ў полі зроку часопіса дзякуючы фэсту, выпадае адгукнуцца ўпершыню. Рознабаковы агляд паказанага, у тым ліку і замежных пастановак, прапануем у наступным, лістападаў... Болей »
Творчасць савецкага кампазітара Мечыслава Вайнберга ў апошнія гады набірае папулярнасць і ў Расіі, і за мяжой. У новым сезоне ў Расіі пройдуць тры пастаноўкі яго опер ў буйнейшых тэатрах -- у Маскоўскім вялікім («Ідыёт»), Екацярынбургскім оперным і «Новай оперы» (у абодвух — «Пасажырка»), а летам 2016 года ўсіх апярэдзіла няўрымслівая Марыінка, што таксама прапанавала прэм'еру «Ідыёта». Болей »
Працы Сяргея неаднаразова ўдастойваліся ўзнагарод буйных форумаў (І прэмія Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, Гран-пры Міжнароднага фестывалю-конкурсу сольнага танца імя Махмуда Эсамбаева ў Грозным), раз-пораз узнікалі ў справаздачных канцэртах харэаграфічнага каледжа, але «Анатомію танца» можна назваць першай прэзентацыяй творчай дзейнасці... Болей »
Два досыць яркія праекты паказала нядаўна гімназія-каледж. Першы быў прэзентаваны на вучэбнай сцэне ўстановы і меў назву «Пачатак» (гэта фінал 4-га Агляду сучаснай харэагафіі). Другі — справаздачна-выпускны канцэрт — адбыўся на пляцоўцы Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Болей »