- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка днямі абураўся адтокам будаўнікоў за мяжу і загадаў урада “прыняць меры”. “Народная Воля” вырашыла высветліць, як гэтыя прагнозы ўспрынялі тыя, хто працуе на будоўлях. Шляхі вырашэння праблемы ад’езду людзей на заробкі ў іншыя краіны (а калі дакладней — менавіта будаўнікоў) Аляксандр Рыгоравіч бачыць, як гэта нярэдка бывае, у радыкальных мерах: “Мы павінны гэтым “летунам”, інакш іх не назавеш, сказаць: мы не можам забараніць табе ехаць будаваць некуды за мяжу. Ты паехаў працаваць неарганізавана на іншую дзяржаву, у краіну грошай не прыносіш. Едзь! Але першае — камунальныя паслугі 100% сям’я аплачвае, медыцынскае забеспячэнне, тваё асабіста, дзяцей мы не чапаем і сям’ю, — 100%. Не нясеш сацыяльную нагрузку, дзяржаве не дапамагаеш, давай хоць за камуналку і за медабслугоўванне заплаці. Тады ён тысячу разоў падумае, ехаць ці не ехаць”.