- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Мы лічым, што наш урад легітымны, мы служым народу Украіны, прадстаўляем тут яго інтарэсы”, — заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль. І адначыў, што Украіне не трэба апасацца Беларусі, у якой з Расіяй Саюзная дзяржава. Адносіны паміж Украінай і Беларуссю — “самыя брацкія і блізкія”, упэўнены пасол. “Не магу ўявіць, каб Беларусь заявіла нейкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Украіны. Беларусь — вельмі прагматычная краіна з вельмі прагматычным кіраўніцтвам, якое зойме канструктыўную пазіцыю”, — сказаў ён