- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што хаваецца за амбіцыямі Лукашэнкі і Мясніковіча, альбо Дзе тая выбуховая сіла, якая дасць нам прырост у 68 працэнтаў? Безумоўна, жыццё большасці беларусаў за апошнія 5—10 гадоў не пагоршылася. Ды і не было падстаў для гэтага. Наадварот, абставіны спрыялі нам. Беларусь, атрымаўшы незалежнасць, не стала плаціць штогадовую даніну памерам у 10 мільярдаў долараў Маскве. Праўда, недзе палову з іх штогод атрымлівала назад праз фінансаванне будаўніцтва заводаў, дарог і г.д. Астатняя частка прымала форму даніны. Зараз жа яна застаецца ў Беларусі. Плюс прыкладна 5 мільярдаў долараў расійскіх датацый. Калі дадаць крэдыты, то стане зразумелым, адкуль бяруцца грошы для росту, хоць часцей за ўсё намінальнага, заробкаў, пенсій ды іншых сацыяльных выплат.