- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Скульптар Генік Лойка дабіўся, каб у гімназіі №4, дзе вучыцца яго сын Любарт, выкладанне ўсіх прадметаў (за выключэннем рускай літаратуры і рускай мовы), а таксама звароты настаўнікаў да вучняў падчас урокаў адбываліся выключна па-беларуску. Праўда, дзеля гэтага бацьку гімназіста давялося зладзіць так званы несанкцыянаваны пікет, адбыць за гэта 5 сутак арышту, а потым сабраць подпісы 32 бацькоў навучэнцаў гімназіі.