- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У інтэрнэце з’явілася відэа, на якім дзве бландзінкі пад дуламі аўтаматаў прызнаюцца, што працавалі ў Сірыі на ліванскую “Хезбалу”. Адна з дзяўчат сцвярджае, што яна беларуска. І сапраўды, сваякі апазналі на відэа жыхарку Жодзіна Святлану Маркіянавіч. Беларускі МЗС заявіў, што ўстрывожаны з’яўленнем гэтага відэа і займаецца вывучэннем усіх абставін. Гэтым пакуль афіцыйная рэакцыя і абмежавалася. А вось неафіцыйнай рэакцыі шмат. Анхар Кочнева, журналістка з Дамаска, украінка па паходжанні, змагла каля пяці месяцаў таму ўцячы з палону паўстанцаў. Яна лічыць, што за дзяўчат будуць патрабаваць выкуп. І ў сувязі з апошнімі падзеямі ўзгадвае інцыдэнт, які адбыўся ў Ліване. Там у горадзе Захле правінцыі Бека (на ўсходзе краіны) у ноч з 23 на 24 мая гэтага года з начнога клуба зніклі чатыры артысткі. Дзяўчаты выйшлі з памяшкання клуба разам з наведвальнікам і больш не вярнуліся. Іх месцазнаходжанне не ўстаноўлена, а пошукам займаюцца ўсе сілавыя структуры Лівана.