- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рады зрабіць першую справаздачу пра тое, як рэалізуецца наш дабрачынны праект “Аформім падпіску на “Народную Волю” для 600 бібліятэк”. Нагадаем, што пералічэнне грошай ідзе не толькі праз электронную платформу Talaka.org, але і праз разліковы рахунак непасрэдна рэдакцыі газеты. Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто аператыўна падтрымаў нашу ініцыятыву і ўжо ахвяраваў пэўную суму на добрую справу. Дзякуй Вам, шаноўныя, вялікі дзякуй! Многія з Вас атрымаюць пазней спецыяльны нумар газеты “Народнай Волі” з аўтографамі галоўнага рэдактара і вядомых аўтараў, кнігі знакамітых беларускіх пісьменнікаў з іх пажаданнямі. Помнім мы і пра наша абяцанне наконт кавы з галоўным рэдактарам, сняданку ці вячэры з любімым журналістам, фінансавага лікбезу ад прафесара, доктара эканамічных навук Барыса Жалібы, персанальнай вячэры ў нефармальнай абстаноўцы з галоўным рэдактарам Іосіфам Сярэдзічам.