![]() |
![]() |
Шаноўныя чытачы, прапаную вашай увазе «Найвышэйшую Песьню Саламонаву», адну з кніг Бібліі. Гэта кніга пра Любоў і Каханне. Калі ты габрэй, -- чытай, бо гэта пра любоў Бога да богавыбранага габрэйскага народу і пра любоў народу да свайго Бога; калі ты хрысціянін, -- чытай, бо гэта кніга пра духоўны шлюб Хрыста зь нябеснай нявестай – Царквою, Свьвятога Духа зь Дзевай Марыяй, чалавечай душы з Богам-Любоўю; калі ты атэіст, альбо, крый Божа,... Болей »
У кнiзе сабраны палiтычныя нарысы пра вядомых у краiне i за яе межамi людзей, якiя на працягу апошнiх 15-20 гадоў мелi самае непасрэднае дачыненне да найноўшай беларускай гiсторыi. Аўтар не толькi нагадвае некаторыя бiяграфiчныя звесткi, але i аналiзуе ролю кожнага з iх у развiццi Беларусi. I яшчэ адзiн вельмi важны момант. Артыкулы, аб'яднаныя гэтай кнiгай, пiсалiся ў розны час, таму сёння можна ўнесцi пэўныя карэктывы па датах, фактах... Болей »
Юныя сябры! У вашых руках зборнік пытанняў і заданняў па найноўшай гісторыі Беларусі з 1917 па 1945 гг. Гэта быў не просты для краіны час. Але ён напоўнены светлымі і добрымі ўчынкамі жыхароў нашай з табой Бацькаўшчыны. Яны шмат працавалі і моцна любілі свой край, сваю Беларусь. Болей »
Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Болей »
Гэтая кніга – спроба праз прызму кароткай і драматычнай гісторыі найноўшага беларускага парламэнтарызму паглядзець на гісторыю краіны апошніх дваццаці гадоў. У асобных раздзелах прааналізаваны ўсе выбарчыя парляманцкія кампаніі з 1990 г. па 2004 г. уключна. Калі разьвіцьцё парлямэнтарызму было лякаматывам палітычнага жыцьця ў Беларусі на пачатку 1990-х гадоў, дык сёньня яго адраджэньне патрабуе значных палітычных зьменаў, якія, хутчэй з... Болей »
«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі і праявамі патрыятызму, мусім прызнаць — Рэч Паспалітая таксама была дзяржаваю нашых продкаў. У такім разе ўсе прэтэнзіі мы прад’яўляем і д... Болей »
Томік паэзіі Кастуся Жмінько, берасцейскага паэта, мастака, складаецца з вершаў розных гадоў. Некаторыя з іх былі напісаныя даўно, некаторыя зусім нядаўна. Як сказаў сам Кастусь, “трэба было сабраць, упарадкаваць тое, што назбіралася за гады”, а назбіралася гэтага шмат. Кніга “Наканаваны неспакой” выйўла адначасова з другім томікам “Кастусь казаў...”, у якім сабраны роздумы, выслоўі, заўвагі, кароткія паэтычныя формы. У “Наканаваным н... Болей »
Кнігу, падрыхтаваную прафесарам В. П. Рагойшам, склалі творы двух яго родных дзядзькоў, братоў бацькі. Гэта — юначыя вершы незаслужана рэпрэсаванага і рэабілітаванага пасля смерці Кастуся Рагойшы (1921–1964?), а таксама эсэ і ўспаміны Антося Рагойшы (1925–2007), з якіх чытач даведаецца пра шэраг цікавых момантаў з жыцця сялян заходнебеларускай вёскі пры Польшчы, «тых саветах» і ў час нямецка-фашысцкай акупацыі, пра сам род Рагойшаў. У к... Болей »
Новая кніжка паэзіі Ігара Пракаповіча нягледзячы на невялічкі аб'ём надзвычай ёмкая па эмацыянальна-інтэлектуальнаму зараду. Яна як бы ахоплівае ўсе рэаліі жыцця ад кволай зямной травінкі да неабсяжных прастораў Сусвету. Болей »
Найбольш поўная беларускамоўная манаграфія, прысвечаная жыццю і творчасці Напалеона Орды – таленавітага мастака і музыкі з сусветная вдомасцю. Леанід Несцярчук сабраў і апрацаваў амаль поўную бібліяграфію пра Н. Орду (больш за 500 прац), уключыў значную колькасць новых архіўных матэрыялаў, апрацаваў усе акварэлі (1060) і ілюстраваныя альбомы Н. Орды (8 серый з 260 літаграфіямі), якія знаходзяцца ў Варшаўскім і Кракаўскім музеях Польшчы,... Болей »