- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга “Мая зорка” – другі зборнік вершаў Георгія Станкевіча. Паэзія Станкевіча кранае гранічнай шчырасцю і болем беларуса, які пазбаўлены шчасця быць сваім чалавекам на сваёй зямлі. Станкевіч Георгі нарадзіўся ў 1962-м на Сенненшчыне, скончыў Горацкую сельгасакадэмію. 12 гадоў адпрацаваў у сельскай гаспадарцы. У 2003-м завочна скончыў МДЛУ. Зараз настаўнічае на бешанковіччыне. Жыве ў вёсцы Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёна. Большасьць вершаў аўтарам пакладзена на музыку і выконваецца пад гітару. Кніга “Мая зорка” павінна ўразіць чытачоў найперш гэтым – імкненьнем душы аўтара да ўзьлёту, да спавядальнасьці і гранічнай шчырасьці. Вершы Станкевіча яшчэ толькі на шляху да паэтычнай вышыні, але ў іх пульсуе непадроблены боль беларуса, якога пазбаўляюць шчасьця быць сваім чалавекам на сваёй зямлі.