![]() |
![]() |
Лета ў Віцебску блізілася да канца. Удзень сонца прыпякала брук турэмнага двара й заканчвала сваё шэсьце за чырвонымі мурамі суседняга гмаху. З панадворку чуліся крокі вязьняў, што мерна шыбавалі да лазьні, і гукі расейскіх камандаў упомешку з бразгатам ключоў. Калідорны, напяваючы, чытаў газэту, час ад часу складваў яе й падыходзіў да круглага вочка ў дзьвярох. Быццам па знаку, дзьвесьце позіркаў адрываліся ад столі й сыходзіліся на лі... Болей »
Кніга Сяргея Чыгрына складаецца з пяци раздзелаў. У першым аўтар распавядае пра тых людзей, якія змагаліся за Беларусь, і пра тых, якія дапамагалі беларускай культуры, гісторыі, літаратуры. У другім ідзе гутарка пра беларусаў Беласточчыны. У трэцім аўтар спыняецца на гісторыі Слонімшчыны. У чацвёртым — расказвае пра цікавыя выданні, якія пабачылі свет у апошнія гады ў розных выдавецтвах. У пятым раздзеле надрукаваны гутаркі з Аляксеем П... Болей »
Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ Факультэт міжнародных адносін, адзяленне культуралогіі, займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша прозу, верлібры, літаратурныя праекты, апавяданні, п’есы, эсэ. Аўтар кнігі апавяданняў “Помнік атручаным людзям” (Галіяфы. Мінск 2009) якая была намінавана на літаратурную ... Болей »
Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычных матывах на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, у сваіх лістах на волю згадвае апошнія падзеі, якія папярэднічалі арышту, найбольш важныя і цікавыя моманты з замежных паездак. Першыя лісты для гэтай кнігі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія — у чэрвені 2013, але зьмешчаны яны па храналогіі падзеяў,... Болей »
З падачы дасьледніка Ё. Добраўскага лічыцца, што Скарына мог зьявіцца ў Празе у канцы 1515 году. Мяркуецца, што ён суправаджаў вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта на Венскі кангрэс і меў у Празе нейкія службовыя абавязкі. Тут ён вырашыў застацца і пачаў рыхтаваць свой выдавецкі праект. Цягам 1517–19 гадоў у Празе выйшлі 23 кнігі Старога запавету, што сьведчыць пра інтэнсіўную працу і прадуманы плян. Аднак эпідэмія мору, што па... Болей »
На самай высокай галінцы сасны сядзіць Лесавічок. Ля вершаліны ігліца мяккая, маладзенькая, нібыта пакрытая воскам... І сама вершаліна, як загарэлая дзявочая шчака — бурштынавая, гладкая... Леcaвік пагойдваецца на сваёй галінцы ў свеце аблачынна-сонечным, хвойна-карункавым, і глядзіць на мяне пpaз квадратнае шкло стандартнага акна Дома творчасці пісьменнікаў. У «нумары» — задуха, а там, дзе сядзіць Лесавічок, ветрык... (фрагмент) Болей »
Той, хто вывучае італьянскую мову, заўважыць суб’ектыўную прыгажосць абедзьвюх моў- італьянскай і беларускай. Тры найпрыгажэйшыя мовы Еўропы- гэта валійская, італьянская і беларуская. Магчыма, гэта для беларускага вуха. Але тое, што мелодыка і гучанне гэтых моў нам асабліва прыемнае - гэта так. Болей »
У зборніку змешчаны празаічныя і паэтычныя творы прафесіянальных і самабытных майстроў слова, якія пражываюць ці пражывалі на тэрыторыі Іўеўшчыны. Зборнік аздоблены карцінамі мясцовых мастакоў І.Струкава, І.Васюкевіча, Г.Козела, фотаздымкамі С.Зянкевіча, С.Мірончык. Творы раскрываюць прыгажосць роднай зямлі, хараство і багацце чалавечых характараў, любоў да малой Радзімы. Кніга будзе цікавай і карыснай для ўсіх, хто цікавіцца лі... Болей »
Беларусаў у Вільні складана назваць эмігрантамі, бо тут яны з'яўляюцца прадстаўнікамі карэннай нацыі. Для многіх сёння дадзеная тэрыторыя – гэта прытулак, знойдзены не ў пошуку лепшай долі, а з мэтай зберагчы сябе і сваіх родных. Менавіта тут зараз знаходзіцца і працуе сямён Шарэцкі - старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 13 склікання. Сустракаючыся з беларусамі ў Вільні Сямён Георгіевіч піша пра іх лёсы. Нягледзячы на сваё знаходжанне да... Болей »
Гэтая кніжка населена вясёлымі і дасціпнымі істотамі, якія пяюць і скачуць, захапляюць, зачароўваюць — гэтак ім вясёла, добра і шчасліва пад ласкавым сонцам на роднай зямлі. Кожны, хто прачытае яе, нашмат падабрэе і паразумнее, а калі прачытае ўслых для іншых, паразумнее ўсёй грамадой. I ўсім будзе добра і шчасліва — кніжным насельнікам ды іхнім чытачам, а разам і аўтару — Рыгору Барадуліну. У тым перакананы даўні чытач дзіцячых кніжак.... Болей »