![]() |
![]() |
Гэтае ўнікальнае выданне нарадзілася дзякуючы намаганням трох таленавітых людзей. Дадзеная кніга – гэта нізка лірычных песень Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна, аздобленая фотаздымкамі амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. 20 непаўторных лірычных вершаў у кнізе набываюць новае жыццё, фактычна пераўтвараючыся ў песні. Знакаміты беларускі музыка Алесь Камоцкі, які стаў ініцыятарам выдання, паклаў вершы на музыку. Запісаныя н... Болей »
“Каб жыло наша слова” – вынік навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. У зборнік уключаны навуковыя артыкулы. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу, а таксама артыкулы па актуальных праблемах славянскай філалогіі. У зборніку знойдзем таксама н... Болей »
Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак і з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест. У маўтгазенаўскім крэматорыі згарэў твой нумар: незнаёмы нябожчык памёр за цябе таксама, і яго тайком пераняты нумар, нібы язык полымя, нібы пасма дыму, кранаў цябе да самага вызвалення, як зараз краналі лісты пра цябе... Каму б ні прыйшлося,... Болей »
У брашуры разглядаюцца творы беларускай прозы «вясковай» тэматыкі, якія напісаны ў канцы 70-х пачатку 80-х гадоў, раскрываюць праз вобразы герояў самыя надзённыя праблемы жыцця сучаснай вёскі: любві да зямлі, беражлівыя адносіны да прыроды, стварэнне гісторыі вёсак, захоўванне памяці аб тых, хто арганізоўваў калгасы і саўгасы, адраджаў іх да жыцця ў цяжкія пасляваенныя гады, пытанні пераемнасці духоўных каштоўнасцей. Разлічана на шырока... Болей »
“Беларускае пяціборства” – алімпіяда, унікальная не толькі ў межах Магілёўскай вобласці, але і ўсёй рэспублікі. Фармальна бацькі і вучні маюць права выбіраць мову навучання, рэальна такой магчымасці ў іх няма… Алімпіяды па ўсіх прадметах (акрамя алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, вядома) праводзяцца выключна на рускай мове. Гэта своеасаблівая дыскрымінацыя беларускамоўных вучняў, якія, на шчасце, усё яшчэ ёсць. І таму “Беларуска... Болей »
Юная паэтка Валерыя Кустава валодае своеасаблівым светабачаннем, светаразуменнем, светаўcпрыманнем. Яе творам уласцівыя філасофская заглыбленасць і ўтрапёная ўзвышанасць, таямнічы эратызм і спавядальная малітоўнасць, апантанасць велічным беларускім Словам і васільковай беларускай вьшынёй, захапленне антычным хараством і паганскай п'аэтыкай. Болей »
Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача значных вех ў жыцці знакамітага земляка, вельмі вядомага на чужыне і амаль незнаёмага ў Беларусі, друкуецца дзённік Міколы Ганька, дзе... Болей »
Рэформа адукацыі ў Польшчы, якая фармальна пачалася 1 верасьня 1999 году, працягваецца, па сутнасьці, ад моманту пераўтварэньняў дзяржаўнага ладу, распачатых у краіне ў 1989 г. Вядома, што дзяржава, з аднаго боку, мае ў адукацыі ўласнае прадстаўніцтва, а з другога – зьяўляецца сыстэмным стрыжнем, які арганізоўвае грамадзкую рэчаіснасьць. Поруч з нараджэньнем польскай дэмакратыі ўзрасьлі надзеі на дэцэнтралізацыю адукацыйнай сыстэмы, яка... Болей »
Рыгор Мікалаевіч — малады, збольшага непітушчы кандыдат навук — выбег з ваннага пакоя і, пакідаючы на падлозе сляды мокрых ног, падбег да шафы. Высунуўшы шуфляду, дзе ляжала ніжняя бялізна, ён выцягнуў адтуль трыкатажныя трусы фірмы «Pumа», нацягнуў на жылістыя клубы і заклапочана спахмурнеў: жоўтая пляма на трусах так і не адмылася. Памацаўшы пляму дрыготкім пальцам, кандыдат скрывіўся і ўжо без ранейшага імпэту стаў насоўваць праз гал... Болей »
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць. “Кава ў арліным гняздзе” — восьмая кніга Валянціны Аксак. Болей »