![]() |
![]() |
Значнае мейсца ў кнізе Людмілы Рублеўскай займаюць вершы і балады на гістарычныя тэмы – як пра канкрэтны час і канкрэтныя асобы – ад Ефрасіньні Полацкай да Валянціна Таўлая, так і міфалягічна-прытчавыя. Паэтка нарадзілася і жыве ў горадзе, і ня дзіўна, што ў яе шмат вершаў пра горад, яго мінулае і сёньняшні дзень. Болей »
Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі вымагае ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Раман можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, ал... Болей »
За акном – цемрадзь. За акном – цішыня... Нават галінка ясакору, што настойліва церлася аб тоўстую шыбіну акна, напамінаючы пра сябе, аціхла, супакоілася... А то на нейкі момант блісне ў шыбы зыркае святло ад фар легкавушак, што ўязджаюць у вароты бальніцы, ды зноў сутонніцца ноч у двары. У акно кабінета загадчыцы рэанімацыйнага аддзялення Зінаіды Паўлаўны заглядвае цікаўна круглатварая поўня. Яна то ўсміхаецца даверліва, прымружыўшы ве... Болей »
Пераклады твораў замежнай лiтаратуры звычайна ставяць такiя мэты, як знаёмства чытача з творчасцю яшчэ незнаёмых нам пiсьменнiкаў, з жыццём iншых краiн, стымуляванне творчых працэсаў у сваёй лiтаратуры, расстаноўка станоўчых акцэнтау у культурных сувязях i г. д. Гэты зборнiк не з'яўляецца выключэннем наконт мэт, але на першым плане павiнна быць усё ж стымуляванне развiцця беларускай навуковай фантастыкi. Разам з тым размова пра навукова... Болей »
Вучэбны прадмет «Замежная мова» выконвае важную ролю ў фарміраванні полікультурнай асобы, здольнай выкарыстоўваць вывучаемую мову ў разнастайных сітуацыях міжкультурнай камунікацыі. Яго змест спрыяе павышэнню ўзроўню гуманітарнай адукацыі вучняў пры дапамозе далучэння да духоўнага багацця іншых народаў, фарміраванню гатоўнасці да ўзаемаразумення, выхаванню ў духу талерантнасці, развіццю здольнасці перадаваць падчас іншамоўных зносін ула... Болей »
На працягу многіх стагоддзяў беларускія муляры-дойліды ўзводзілі са звыклых для іх будаўнічых матэрыялаў — палявога каменю і цэглы — магутныя замкі. Архітэктурна-мастацкае аблічча такіх збудаванняў у кожным выпадку канкрэтна-індывідуальнае. Кожны з помнікаў мае сваю гісторыю, сваю ўласную будаўнічую біяграфію. Але збліжае іх, радніць адно: увасабленне гераізму і мужнасці народа, яго самабытнага таленту і каласальнай працы, укладзеных у ... Болей »
Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне „Замкі Беларусі” закранае важныя аспекты гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі замкаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У кнізе апрацаваны матэрыялы пра найважнейшыя і найбуйнейшыя замкі краіны, абарончыя умацаванні, храмы-крэпасці. Пачынаючы ад “данжонаў”, праз абаронныя замкі буйных гарадоў, заканчваючы на цэрквах абароннага тыпу, якіх на тэрыторыі Беларусі захавалася няшмат,... Болей »
Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў» закранае важныя аспекты гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі замкаў і палацаў, сядзіб і фальваркаў, садоў і паркаў на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці, а таксама лёс іх колішніх гаспадароў. Кніга рэкамендуецца ўсім, каго хвалюе лёс гісторыка-культурнай спадчыны, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, — архітэкта... Болей »
Зборнік вершаў Міры Лукшы «Замова» - гэта, па сутнасці, першыя складанка вершаў пісьменніцы, якая больш вядомая чытачу як празаік. Кожны верш – асобнае назіранне, філасофскія разважанні пра жыццё, быт і побыт. Некаторыя вершы закрытыя ў трох-чатырох радках, але нясуць у сабе шмат інфармацыі, пачуццяў, эмоцыяў. Па жыцці Міра пазітыўна настаўлены да жыцця чалавек, які у кожным здарэнні шукае знаку ад усявышняга. Яна перакананая, што нічог... Болей »
Новую кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Замова ад страху” складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі. Болей »