![]() |
![]() |
Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В. Сулімы-Савіча-Заблоцкага, С. Манюшкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага а таксама сучасных пісьменнікаў і даследчыкаў літаратуры. Болей »
Выданне ўяўляе сабой першую ў Беларусі публікацыю ўспамінаў ашмянскага эмігранта 30-х гг. XIX ст. Ігнація Клюкоўскага, якія захоўваюцца ў Музеі Адама Міцкевіча ў Парыжы. Тэксты друкуюцца на польскай мове і ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Разлічана на даследчыкаў гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Айчыны. Болей »
Увазе чытачоў прапаноўваюцца мэмуары сваяка Якуба Коласа, стваральніка атрадаў Службы Парадку у часе нямецкай акупацыі, змагара супраць саветаў, кіраўніка Беларускага вызвольнага Фронту Дзьмітрыя Касмовіча. Аўтар засяроджвае сваю ўвагу на ўспамінах 20-40 гадоў мінулага стагодзьдзя. Апісвае і жыцьцё на Нясьвіжчыне “за палякамі”, і прыход саветаў, беларускую дзейнасьць пад час нямецкай акупацыі. Кніга напісаная жывой сакавітай мовай, лё... Болей »
Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Полацку каля Кліўленду, — фактычна сусьветнай сустрэчы, — пасьля развалу бэрлінскай сьцяны, абвешчаньня “сувэрэннай” БССР, — калі “імпэрыя зла” ідзе да канчатковага распаду, — бралі ўдзелу большым ліку і суродзічы зь Беларусі. “Паяднаныя любоўю”, — як пісала менская газэта, сыны й дочкі “забранай зямлі” з цэлага сьвету знаёміліся, выступалі з прамовамі, паказвалі сваё сцэнічнае мастацтва,... Болей »
Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, гл... Болей »
У новую кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Кудраўца ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава, Віктара Карамазава, Фёдара Янкоўскага, Алеся Жука, Варлена Бечыка, Уладзіміра Верамейчыка, Яна Скрыгана... Болей »
У прапанаванай увазе чытачоў гэтай публікацыі зьмешчаны дакуманты, якія непасрэдна гаворуць аб тварэньні беларускім народам сваёй незалежнай дзяржавы — Беларускай РІароднай' Рэспублікі і барацьбе за яе супроць нападаючых ворагаў. У публікацыю увайшлі матар'ялы з пэрыоду Першай і Другой Усесьветных Войнаў. Найбольшыя крыніцы дакумантаў, за ўспомненыя часы, знаходзяцца ў межах Савецкай Расеі. Аднак, савецкі ўрад, змагаючыся з беларускім н... Болей »
Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я – бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным пахаваньні”. Аб тым, наколькі гэта слушна – сьведчаць ейныя вершы, напоўненыя ўсепранізвальнай іроніяй і самаіроніяй, яркімі вобразамі й п... Болей »
Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў да іх уласных прызнаньняў пасьля арышту, ад оргіяў на працы да нечаканых паваротаў лёсу. Асобныя разьдзелы прысьвечаныя парадоксам ц... Болей »
Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава i яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце i на задзвінскім лузе. Гліняныя домніцы, яшчэ цёплыя пасля плаўкі, таропка загружаліся — драўляны вугаль уперамешку з кавалкамі руды. Перапэцканыя вугалем... Болей »