![]() |
![]() |
У кнізе прадстаўлена старажытная гісторыя Пастаўшчыны з каталогамі-апісаннямі ўсіх выяўленых на сёння археалагічных помнікаў, якія падзелены на групы: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, капішчы. Значная частка гістарычных помнікаў адкрыта вучнямі – удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента», кіраўніком якога з’яўляецца аўтар кнігі. Выданне будзе карысным для вучняў, настаўнікаў, турыстаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто ці... Болей »
Нарадзiўся ў 1965 у Гомлi. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Оршы. Орша ж была галоўным горадам жыцця з 1969 па 2002гг., нягледзячы на шматлікія (але збольшага недалёкія) вандраванні і любоў да іх. Служыў у войску, працаваў рабочым, загадчыкам фоталабараторыi, настаўнiкам i кiраўнiком дзiцячых гурткоў. У 1987-90гг.быў адным з актыўных аўтараў «Аршанскай газеты» (на той час «Ленінскага прызыву») і яе літстаронкі «Дняпроўскія галасы». У 1999 го... Болей »
— Слоў не хапае, ёлкі-палкі! Быць не можа — дажывёмся да нейкага канца! — Стой, направа. Сюдою бліжэй. Яны звярнулі з наезджанае дарогі на ледзь пра-бітую ў рыхлым адліжным снезе сцежку. Вёска засталася ззаду. Першы, хутка і не азіраючыся, ішоў невысокі юнак гадоў дваццаці, хоць кажух і насунутая на самыя вочы шапка рабілі яго трохі старэйшым. Гэта быў вясковы бібліятэкар Міхась Скаражонак, які сёння па даручэнню старшыні сельсавета пра... Болей »
Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у дyшы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца... Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Кнігу вершаў Алеся Камоцкага "Забірай маё лета", напісаных у 2012-14 г.г., аздобіў фотаздымкамі Вадзім Грудзько. Болей »
Раман-успамін «Заблудныя» — гэта шэраг эсэ, якія аўтар стварыў на падставе апавяданняў сваіх бацькоў, блізкіх. Можна сказаць, гэта сямейныя паданні сям’і Амялішкаў, пераасэнсаваныя і запісаныя Міхасём Васільевічам. У іх раскрываюцца ўсе бакі чалавечага жыцця: праца і палітыка, каханне і злачынствы, вера людзей у Бога і светлую будучыню. У цэнтры аповеду — вёскі Бортнікі, Вольна, мястэчкі Сноў і Нясвіж. Болей »
Раман-успамін «Заблудныя» — гэта шэраг эсэ, якія аўтар стварыў на падставе апавяданняў сваіх бацькоў, блізкіх. Можна сказаць, гэта ся- мейныя паданні сям’і Амялішкаў, пераасэнсаваныя і запісаныя Міхасём Васільевічам. У іх раскрываюцца ўсе бакі чалавечага жыцця: праца і палітыка, каханне і злачынствы, вера людзей у Бога і светлую будучыню. У цэнтры аповеду — вёскі Бортнікі, Вольна, мястэчкі Сноў і Нясвіж. Болей »
11 лютага 2019 году ў школе № 2 гораду Стоўпцы адбылося падвойнае забойства. Вучань 10 клясы Вадзім М. зарэзаў сваю настаўніцу і іншага вучня. Праз гісторыю гораду, мясцовыя легенды, меркаваньні стаўпецкіх людзей, з дапамогай філязофіі таталітарызму Ганны Арэнт аўтар вывучае прычыны і матывы злачынства, якое скаланула Беларусь. Болей »
У хаце, куды я ўладкаваўся на пастой, спяваў цвыркун, ціха рыпелі сцены і гучна, з хваравітым надрывам, кашляў гаспадар. Хата была вялікая, стаяла на высокім падмурку, і з вокнаў былі бачныя руіны царквы, лапікі руні на пагорках і шыхт згалелых таполяў на волжскім беразе… Я напісаў гэтыя два сказы з неадчэпнай думкай: ці не перанесці дзею на родныя гоні? Бо што, уласна, зменіцца? Тая ж хата будзе ціха рыпець па начах, у цёмным запеччы б... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Вінцэсь Мудроў "Забойца анёла" (3 месца прэміі). Пра аўтара: Вінцэсь Мудроў (нарадзіўся ў 1953 годзе) — празаік, аўтар кніг “Жанчына ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), “Ператвораныя ў попел” (2005), “Альбом сямейны” (2007), “Багун” (2013), “Албанскае танга” (2016). Лаўрэат прэ... Болей »