![]() |
![]() |
Нягледзячы на ўварванне ў наш побыт электронных забаў, новых мод у адзенні і адпачынку, захоўваюцца цесныя ўзаемаадносіны пры сяброўстве і суседстве, узнікае ўзаемная прыхільнасць, закаханасць і су'рёзнае каханне. Хоць часам расчароўваюць узніклая халоднасць, абыякавасць, карыслівасць і наспелыя драматычныя канфлікты, лірычныя героі паэмы поўныя гумару і аптымізму, якім і канчаюцца вячоркі з удзелам аўтару. Болей »
Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча «Жанры» (21-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папарэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і непублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут прадстаўлены травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная ... Болей »
Новую кнігу Анатоля Вярцінскага склалі вершы розных гадоў "пра гэта", пра каханне як першааснову ўсяго існага на зямлі. Гэта пранікнёны лірычны роздум пра складаны свет узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, свет іх суетрэч і ростаняў. Болей »
У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае. Да ўсяго, як выявіліся, яго, феномену, вызначальныя рысы не зьвязаныя (за рэдкім выняткам) са звыклым наборам фірмовых складнікаў у м... Болей »
Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, настоенае на паху апалай лістоты паветра. Галава будзе зьлёгку кружыцца, і ты, уцяміўшы, дыхаеш паветрам той блаславёнай ночы, міжвольна запаволіш крок, намагаючыся з... Болей »
Новая кніга вядомых аўтараў прысвечана беларускім жанчынам-выбранніцам лёсу, кожная з якіх пакінула незабыўны след у гістарычных падзеях, асветніцтве, мастацтве. Біяграфічным аповедам уласцівы вострыя павароты сюжэту, смелыя гіпотэзы, спробы знайсці ключ да разумення духоўнага свету кожнай гераіні ў малавядомых фактах і дэталях. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй Болей »
Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, еамім развіваць і ўмацаваць. У тым ліку і тое, што мы называем проста і велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам і апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго і Яе блізкімі і дарагімі адно аднаму. Болей »
Гарэцкі Максім, нарадзіўся 18 лютага 1893 г. у вёсцы Меншая Багацькаўка Мсціслаўскага павета Магілеўскай губерні ў малазямельнай сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай навучальні (1913) працаваў на Віленшчыне. Летам 1914 г. прызваны ў царскую армію. У час першай сусветнай вайны трапіў на фронт, удзельнічаў у баявых аперацыях ва Ўсходняй Прусіі. Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені. Быў цяжка пар... Болей »
У томе сістэматызаваны жарты, анекдоты і гумарэскі дарэвалюцыйнага і савецкага часу, сабраныя э апублікаваных і архіўных крыніц. Сатыра і гумар дарэвалюцыйных народных твораў востра высмейвалі прыгнятальнікаў працоўных, змагаліся супраць паразітыэму, прагнасці, крывадушша, п’янства і іншых людскіх заган. У творах савецкага перыяду адлюстроўваецца непрымірымасць народных мас да недахопаў, імкненне пераадолець перажыткі мінулага ў свядома... Болей »
Мне, як будучаму беларускаму гісторыку, вельмі пашанцавала. Латышонкі любілі гісторыю і шанавалі традыцыю, прытым гэта была традыцыя нацыянальная, а не народная. Сьпяваць ніхто з Латышонкаў не сьпяваў; нават шкада, бо бацьку не атрымоўвалася прасьпяваць парадачна хоць бы толькі "Мы выйдзем шчыльнымі радамі...". Хаця бацька ўсё расказваў мне пра вялікую гісторыю Беларусі, я яму ня верыў. Я прачытаў мноства кніжак, але ў ніводнай нічога п... Болей »