![]() |
![]() |
Стужка паказвае цяперашняе беларускае войска – ад побыту да ідэалогіі. Аснову фільма склалі расповеды палітычных прызыўнікоў – Франака Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадскіх актывістаў. Некаторых з іх, не зважаючы на кепскі стан здароўя, прызывалі на вайсковую службу. Успаміны палітпрызыўнікоў чаргуюцца з афіцыёзнаю вайсковаю прапагандаю – яна даводзіць, нібыта толькі 1 % жаўнераў хацелі б пазбегнуць службы. Прэм’ера філ... Болей »
Сумесная кніга гісторыка М. Арэха i географа I. Пракаповіча распавядае пра маляўнічы куточак Пастаўшчыны — Галбейскі край, дзе азёры, рэкі, лясы i палеткі ў спалучэнні з легендамі i паданнямі, мясцовымі гісторыямі i ўспамінамі людзей ствараюць запамінальныя вобразы-краявіды i чароўнай сілай вабяць да сябе тых, хто хоць аднойчы пабываў тут. Выданне будзе карысным для гісторыкаў, краязнаўцаў настаўнікаў вучняў i ўсіх, хто цікавіцца прырод... Болей »
Антон Шукелойць – патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША. Ён – кіраўнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, яго ведаюць усе, і ва ўсіх ён карыстаецца нязьменнай павагай. Ягоныя паводзіны ў беларускім грамадзтве за мяжой ёсьць эталон беларускага народнага шляхецтва – пастава простая, дабразычлівая і разумная. На працягу 2001—2003 гадоў Зянон Пазьняк вёў гутаркі з Шукелойцем, запісаныя ў форме ўспамінаў і разваг. Гэтыя запісы гутарак і ск... Болей »
Хрысціянства сталася адным з вырашальных чыннікаў у станаўленні беларускай нацыі, яе свядомасці, этыкі маральнасці. На сённяшні дзень немагчыма нават памысліць беларускую культуру без яе хрысціянскага складніка, як немагчыма і памысліць асобу беларускага хрысціяніна, пазбаўленую нацыянальнага кораню. Азіраючыся на гістарычны шлях нашай Бацькаўшчыны можна з упэўненасцю сказаць, што беларускі народ быў настолькі цывілізваным і паспяховым... Болей »
У гэтай кнізе апавядаецца пра дзейнасць гарадзенскага хору беларускай духоўнай музыкі, «Бацькаўшчына», які быў створаны ў 1991 годзе дзякуючы намаганням сяброў грамадскай арганізацыі «Паходня». За апошнія васямнаццаць гадоў сваёй валанцёрскай дзейнасці аматарскі хор пад кіраўніцтвам хормайстра Веры Кунцэвіч правёў каля трох сотняў канцэртаў у Беларусі і за яе межамі. Болей »
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, міжнародных прэмій Польшчы і Украіны Сяргея Законьнікава “Гэта мы" увайшлі паэмы "Чорная быль", "Цівалі", "Зязюля". Эпічныя творы аўтара, вядомыя айчыннаму чытачу і перакладзеныя на іншыя мовы сьвету, з'яўляюцца паэтычным асэнсаваньнем лёсу беларускага народа, "народа на Галгофе". Яны вызначаюцца запамінальнай метафарычнасьцю, глыбінёю думак, шчырасьцю пачуцьцяў, нястомнасьцю ... Болей »
Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая (шточацвер!), а мараль — сапраўдная. Галіна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 г. ў Мінску. Скончыла Інстытут замежн... Болей »
Філосаф, публіцыст, паэт, празаік, літаратуразнавец, культурна-грамадскі дзеяч Уладзімір Самойла нарадзіўся 17 (29) студзеня 1878 года ў Мінску. Бацька — Іван Іванавіч Самойла — быў дырэктарам Мінскага рэальнага вучылішча, кіраўніком Таварыства прыгожых мастацтваў у Мінску. У. Самойла першапачатковую адукацыю набыў у Мінску. Далей вучыўся ў Маскоўскім, а потым у Пецярбургскім універсітэтах. Вывучыў сем розных моў. На пецярбургскі перыяд... Болей »
— Я бясконцая, — сказала лесьвіца. Яна хавала свае каменныя прыступкі ад начных ліхтароў на стромым схіле, які аддзяляў Фаліманку ад Легеровай. Дзьве амаль нябачныя ў цемры постаці спрабавалі падняцца па лесьвіцы ўгару. Але яе шурпатыя прыступкі, нібы на эскалятары, марудна рухаліся ўніз. І калі постаці рабілі крок, яны заставаліся на тым самым месцы. (фрагмент) Болей »
Дзеянне аповесьці адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс. Героі шукаюць адказы на пытанні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы цені да зораў? Болей »