![]() |
![]() |
Што здарылася на мяжы «старой» і «новай» эры? Што сабой уяўляў духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў часе публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? Што сабой уяўляла ekklesia (царква) у першых стагоддзях? Як фармаваліся асноўныя ідэі і паняцці, якія пачалі з цягам часу ўтвараць дактрынальны корпус хрысціянства? Як выглядалі дачыненні ранняга хрысціянс... Болей »
Кожны народ мае сваіх знакамітых людзей. Сярод іх вучоныя, паэты, мастакі, падаромнікі, асветнікі, урачы, дзяржаўныя дзеячы. Яны сваім талентам і ўпартай працай здолелі прынесці вялікую карысць свайму народу і чалавецтву. Такія асобы ніколі не знікаюць з зямлі бясследна. Іхнія справы працягваюць жыць і пасля смерці сваіх творцаў. Здараецца так, што слава гэтых знакамітых людзей перажывае нават народы, якія іх узгадавалі. Напрыклад, ужо ... Болей »
Мы сустрэліся ў паўцёмным тамбуры гастранома. Я выходзіў, а ён заходзіў. Мужчына схапіў мяне за локаць, паглядзеў ў твар і засмяяўся: прыязна, бяззуба і радасна. — Не пазнаў? Не пазнаеш? Ну, думай… — гучна гаварыў ён і сціснуў мой локаць, спрабаваў мяне хістаць, як маладзенькае дрэўца. — Не… Не пазнаю, прабач. — Не надта ўпэўнена адказаў, і яшчэ раз угледзеўся ў шэры няголены твар. Паспрабаваў убачыць яго дзіцячым, юначым. (фрагмент) Болей »
Вялікі Пост – час чаканьня Збаўленьня і разважаньняў над сэнсам быцьця. У жыцьці кожнага хрысьціяніна малітоўнае разважаньне над сэнсам Сьвятога Пісаньня з’яўляецца неад’емнай часткай рэлігійных практыкаваньняў, а ў час Вялікага Посту нядзельныя Эвангельлі маюць адмысловы сэнс, бо рыхтуюць да перажываньн сьветлай таямніцы хрысьціянства – Уваскрашэньня Хрыстовага. Менавіта з гэтае прычыны паўстала адмысловае выданьне, што накіроўвае ра... Болей »
Гэтая кніга - паклон пашаны Блаславёнаму Яну Паўлу ІІ. Яна змяшчае: Прысвячаныя Яну Паўлу ІІ тэксты Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Зроблены Рыгорам Барадуліным аўтарскі пераклан на беларускую мову “Рымскага Трыпціха” Яна Паўла ІІ і Рымскі Дупціх. Кніга выдадзеная з нагоды бэатыфікацыі Папы Яна Паўла ІІ. Болей »
Максiм Багдановiч... Гонар нашай лiтаратуры i яе ж боль. Ен так многа зрабiў... I яшчэ больш не паспеў зрабiць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквiце таленту паэт памёр у дваццаць шэсць гадоў. Каля яго ложка знайшлi лiсток паперы з радкамi: „У кра'ше светлай, дзе я умiраю, У белым доме ля сiняй бухты, Я не самотны, я кнiгу маю 3 друкарнi пана Марцiна Кухты”. Гэтай кнiгай быў адзiны прыжыццёвы зборнiк вершаў Максiма ... Болей »
Алесь Камоцкі цяпер не толькі ўсім вядомы спявак і музыка, але і майстар па звіванню вяровак. Праўда авалоданне гэтым майстэрствам ішло ажно 12 гадоў. А калі гаварыць сур’ёзна, то нарэшце з’явіўся на свет праект Алеся Камоцкага пад назвай “Вяровіца Алеся Камоцкага складзеная з вершаў Рыгора Барадуліна і фотаздымкаў Джона Кунстадтэра пры музычным аздабленні Аляксандра Віслаўскага”. Тое, што атрымалася, сапраўды лепей за ўсё назваць праек... Болей »
Кніжка Лідзіі Савік «Вяртанне» прысвечана пакручастаму і слаўнаму шляху вялікага вучонага беларуса Барыса Кіта. Пражыўшы больш за палову жыцця ўдалечыні ад радзімы, ён праславіў яе выдатнымі навуковымі адкрыццямі ў галіне астранаўтыкі, заваяваў прызнанне і павагу найвыдатнейшых вучоных свайго часу. Болей »
Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусь-фільм», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісе... Болей »
У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, б... Болей »