![]() |
![]() |
Выйшаў у сьвет першы выпуск альманаху “Svajksta”, вакол якога згуртаваліся прыхільнікі этнічнай рэлігійнасьці (паганства). Чым прыцягальны для сучаснага чалавека дахрысьціянскі сьветапогляд? Госьцем перадачы – рэдактар выданьня Алесь Мікус. — Сапраўды, слова «svajksta» не зь беларускай мовы, яму ў нас найбольш адпавядае «зьвязда». «Svajksta» — слова-знак, яно ў старажытнапрускай мове азначала «сьвятло». Назваўшы так свой альманах, мы па... Болей »
Чаму ўладзе раптам спатрэбіўся мэмарыял у Курапатах? Што насамрэч стаяла за прапановай Сьвятлане Алексіевіч узначаліць курапацкую камісію? І чаму не была выкананая ўрадавая пастанова па Курапатах на пачатку 90-х? Госьцем перадачы – першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. — Камуністычная ўлада мае ў Беларусі дастойнага пераемніка — уладу лукашэнкаўскую. Дык як жа апошняя магла дазволіць раскрыць злачынства, учыненае сваёй ... Болей »
Першы прыватны помнік Францішку Скарыну зьявіцца сёлета ў Полацку. Як ён будзе выглядаць і ці ўпішацца ў культурны пэйзаж гораду, дзе ўжо ёсьць помнік першадрукару? Госьцем перадачы – ініцыятар праекту пісьменьнік Алесь Аркуш.<br /><br /><center><iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com/player/?url=https%3A//api.soundcloud.com/tracks/317189770&auto_play=false&hide_related=fal... Болей »
Перадача прысьвечаная памяці знакамітага расейскага паэта Яўгена Еўтушэнкі, які адну са сваіх кніг назваў “Беларуская крывінка”. Госьцем у студыі – Уладзімер Някляеў. — Еўтушэнка — складаная постаць ня толькі ў расейскай паэзіі, але і ў найноўшай гісторыі Расеі. Я ня ведаю ў гісторыі сусьветнай літаратуры выпадку, калі б выраблялі чучала, падобнае да нейкага літаратара, і спальвалі яго. А чучала Еўтушэнкі спалілі ў Маскве, у двары Саюзу... Болей »
Абсурдысцкая пʼеса ставілася ў Менску 25 сакавіка. На цэнтральным праспэкце сталіцы адбываўся масавы хапун, у Курапатах ішоў бадзёры дзяржаўны суботнік, а па БТ – дакумэнтальны фільм пра Кастуся Каліноўскага – «змагара за незалежнасьць Беларусі»? Хто ставіў гэты спэктакль і для каго? Госьцем перадачы – кандыдат філязофіі палітоляг Уладзімер Падгол. — Проста ўладатрымальнікі паглядзелі на папярэднія акцыі пратэсту, якія пастаянна пашырал... Болей »
21 сакавіка ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. Чаму наймалодшае пакаленьне беларускіх паэтаў адмоўна ставіцца да фэстывалю паэзіі і песьні ў Маладэчне? Чаму ў навучальных праграмах па літаратуры няма творцаў-нонканфармістаў? І як мусіў бы адзначацца Дзень паэзіі ў Беларусі? Госьцем перадачы – малады паэт Міхал Бараноўскі. — Гэта было б вялікім нахабствам з майго боку — чакаць, што дакладна дадуць прэмію мне, бо ў журы былі ве... Болей »
Навіна прагучала сэнсацыйна: адшуканы архіў расстралянага ў 1937-м паэта Алеся Дудара. Прычым не ў маладаступных катакомбах ці адноўленых ізноў спэцхранах, а ў звычайнай менскай кватэры. Частка знойдзеных у архіве тэкстаў ужо рыхтуецца да друку… Госьцяй перадачы – літаратуразнаўца Ганна Севярынец. — Мяне вывеў на яго звычайны дасьледчыцкі пошук. Я занялася Дударом, падняла ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва ўсё,... Болей »
У анталёгіі пад назвай “Бліскавіцы” прадстаўленая 61 паэтка міжваеннага пэрыяду (1918-1941). Ці натхняў “маладняковак” абвешчаны ў 20-я гады як партыйная дактрына “марксысцкі фэмінізм”, і чаму ў іхняй творчасьці амаль не адчуваўся “крылаты эрас”, які прапагандавалі лектары жанаддзелаў? Госьцяй перадачы – адна з укладальнікаў анталёгіі Аксана Данільчык. — Для мяне і Віктара Жыбуля, зь якім мы разам працавалі над анталёгіяй, гэта сапраўды... Болей »
4 сакавіка мае адбыцца чарговы зьезд незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Паводле клясыфікацыі Міністэрства культуры – зьезд “дармаедаў”. Як паставіліся творцы да такога рашэньня чыноўнікаў і ці гатовыя яны выканаць скарынаўскі запавет – “бараніць вульлі свае”? Госьцем перадачы "Вольная Студыя" – празаік, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Гедройця Віктар Казько. Вядучы Міхась Скобла. — Гэта нагадвае мне сытуацыю, калі г... Болей »
Кіраўнік Беларусі неаднойчы прызнаваў, што Беларусі патрэбная нацыянальная ідэя. Але сфармуляваць яе чамусьці ня здольная цэлая Акадэмія навук з дапамогай Адміністрацыі прэзыдэнта. Непасільнае для навукоўцаў і чыноўнікаў паспрабаваў зрабіць паэт-манах Зьніч, які і будзе госьцем перадачы "Вольная Студыя". — Па зямных мерках ёсьць падставы непакоіцца, што сёньняшняе пакаленьне юных беларусаў можа стацца і апошнім. Праўда, на адвароце кніж... Болей »