![]() |
![]() |
Нягледзячы на тое, што, паводле слоў кіраўніка краіны, крызісу ў нас няма, жыхары Серабранкі, значная частка якіх працуе на МАЗе, МТЗ, ММВЗ, пачынаюць атрымліваць трывожныя сігналы з родных прадпрыемстваў. Як паведамілі нашаму выданню кампетэнтныя крыніцы з Мінскага аўтамабільнага заводу, адбываецца істотнае скарачэнне вытворчасці, бо рэзка абвастрылася праблема са збытам прадукцыі. З-за сусветнага эканамічнага крызісу традыцыйныя паку... Болей »
Рытуал галасавання. 28 верасня серабранскі дэсант удзельнічаў у назіранні за выбарамі ў Ясенінскай акрузе № 100, дзе балатавалася сябра Сойму ПБНФ Валянціна Свяцкая. На выбарчым пункце № 294, у сярэдняй школе на праспекце Любімава, дзе выпала назіраць мне і Арцёму Ляву, верхаводзіў дырэктар школы Уладзімір Стома, а камісія складалася з падначаленых яму настаўніц (што праўда, некаторыя праўнікі лічаць гэта парушэннем). Адрозна ад сваіх к... Болей »
Мікалай Лазавік: Няхай агітуюць за байкот “Агітацыя за байкот выбараў у Беларусі не забаронена. Я бачыў налепкі, што заклікаюць байкатаваць парламенцкія выбары. Няхай агітуюць. Гэта таксама свайго роду агітацыя за выбары,” – лічыць сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Улады з усяе сілы імкнуцца калі не дэмакратызаваць выбарчы працэс, то стварыць бачнасць яго дэмакратызацыі. ... Болей »
На дыктоўку трапілі не ўсе Як вядома, 23 сакавіка па ўсёй краіне прайшла першая нацыянальная дыктоўка, у якой узялі ўдзел і ўсе ахвотныя серабранцы. Ці амаль усе… Напярэдадні ў суботу, 22 сакавіка, са стосам Вашай газеты былі затрыманыя дзве жыхаркі нашага мікрараёна Алена Н. і Марыя А. Дзвюх пенсіянерак адвезлі ў РУУС, дзе з імі разбірацца прыехаў асабіста намеснік начальніка Сяргей Каяловіч(!). Гэтая службовая асоба загадала запраторы... Болей »
Дзень Волі Мы рады сустрэцца з Вамі, шаноўны чытач, і прэзентаваць Вам наш чарговы, сакавіцкі нумар. Прыйшла вясна... Вясна асаблівага года. Сёлета адзначаюцца 90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якая была абвешчана ў Мінску вясной 1918 года. 25 сакавіка таго ж года Рада БНР абвясціла незалежнасць нашай краіны. Незалежная дзяржава тады была прызнана шэрагам краін свету. Няхай жа вясна расцвіце не толькі ў нашых дварах, лец... Болей »
Мы рады зноў сустрэцца з Вамі, шаноўны чытач, і прэзентаваць Вам наш чарговы, ужо лютаўскі нумар. Так, лютаўскі, нягледзячы на тое, што ў вокны ўжо барабаніць кроплямі талага лёду вясна. Няхай жа вясна расцвіце не толькі ў нашых дварах, лецішчах, лясах і палях, але і ў нашых сэрцах. Няхай адчуванне вясны і свабоды заўсёды застаецца разам з намі. Але не будзем забягаць наперад, бо гэта ўжо тэма наступнага нумару :). Праблема жылля хвалюе... Болей »
Усеагульнае аПУПенне За студзень 2008 года ў Менску зарэгістравана 176 прыватных унітарных прадпрыемстваў (ПУП), паведамляе агенцыя навінаў БелаПАН. Усяго ж за месяц ад індывідуальных прадпрымальнікаў было пададзена 376 заяваў на перарэгістрацыю ў ПУП. Па словах лідэра кампаніі “За Свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, на 1 лютага ў Беларусі не працуюць каля 30–40% ІП. “Народ проста не ведае, што рабіць. Нехта спрабуе... Болей »
Доўгатрывалая акцыя “Чытаем па-беларуску з Velkom” аб’яднала пісьменьнікаў і спартсмэнаў. Чым бяруць за сэрца беларускіх школьнікаў актор Юры Жыгімонт, футбалісты магілёўскага “Дняпра” і аўтары часопісу “Буся”? Госьцяй перадачы – паэтка Раіса Баравікова. — З аднаго боку, кропля і камень точыць. З другога, безумоўна, падтрымка дзяржавы павінна быць. Прыемна, што да нашай акцыі ў многіх гарадах далучаюцца спартсмэны, скажам, у Магілёве і ... Болей »
У Маскве выйшаў у сьвет “Навамірскі дзёньнік” Аляксандра Твардоўскага. У ім – гісторыя змаганьня за быкаўскія аповесьці, успаміны пра раскулачанага бацьку, магілёўскага беларуса. Госьцяй перадачы – дачка паэта гісторык Валянціна Твардоўская, якая падрыхтавала дзёньнік да друку. — Чытаюць цяпер мала, і нікому, на мой погляд, сёньня не па сілах даць па-сапраўднаму абʼёмны аналіз гэтай працы за дзесяць гадоў. І якіх гадоў! Знакавага дзесяц... Болей »
У сэрыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшла ў сьвет кніга “Пад скіпэтрам Расейскай імпэрыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стагодзьдзя”. Госьцем перадачы – яе аўтар гісторык Алесь Радзюк. — Факты — рэч упартая — сьведчаць пра супрацьлеглае. Сапраўды, былі групоўкі, якія з радасьцю віталі Кацярыну ІІ, якія выступалі ў падтрымку Таргавіцкай канфэдэрацыі, якія чакалі прыходу сюды расейскіх во... Болей »