![]() |
![]() |
Вянок вянкоў санетаў Соф'і Шах аматары беларускай паэзіі, без сумніву, сустрэнуць з прыхільнасцю. Паэтэса здолела ў строгую класічную форму ўліць жывое пачуццё, выказаць свае запаветныя думкі, уласны гюзірк на свет. Болей »
У займальнай форме апавядаецца пра беларускую лекарку XVIII ст. Саламею Русецкую, якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі, Малдавіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман. Яна пакінула цікавыя ўспаміны пра жыццё і звычаі розных народаў, пра ўзровень медыцыны таго часу. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Аповесць расказвае пра юнакоў, якія сустрэлі першыя гады так званай "перабудовы" ў казарме ваенна-будаўнічай часці. Воінам-будаўнікам даводзіцца змагацца з бяздушным, чэрствым начальствам. Успыхвае стыхійная забастоўка. У такой няпростай барацьбе мужнеюць юнакі, гартуюць характары, каб абараніць сваю годнасць, не зламацца пад націскам "дзядоў". За час службы юнакі становяцца мужчынамі, набываюць тыя духоўныя і маральныя якасці, без якіх... Болей »
У адзінаццаці азбуках, фактычна невялікіх слоўніках, сабраны цікавыя і пазнавальныя вершы. Адрасаваны яны дзецям, у маленькіх сэрцах якіх знойдуць удзячны водгук. Вершы шмат дадуць дапытліваму розуму малышоў, навучаць радавацца прыгажосці і багаццю роднай прыроды. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
— Закон у нас простой: вход — рубль, выход — два. Это означает, что вступить в организацию трудно, но выйти из нее — труднее. Теоретически для всех членов организации предусмотрен только один выход из нее — через трубу. Для одних этот выход бывает почетным, для других — позорным, но для всех нас есть только одна труба. Только через нее мы выходим из организации. Вот она эта труба... — Седой указывает мне на огромное во всю стену окно. —... Болей »
Мастак перадае фарбамі мноства колераў і адценняў стану душы чалавека. Прачулым вобразным радком паэт абуджае музыку пачуццяў, стварае палітру трывожна-шчымлівага кахання, непаўторнаўзнёслай радасці сустрэч, шчасця і пякельнага болю расстання, надзею на ўзаемнае пачуццё. «Чалавек прыходзіць у жыццё для незамутненай праўды і зямной прыгажосці» — асноўная тэма новага зборніка 3. Марозава «Акварэлі пачуцця». Болей »
Чытанка складзена з займальных, разнастайных па зместу і форме мастацкіх твораў. Усе яны даступныя для ўспрыняцця маподшых школьнікаў і будуць для іх цікавымі. Значная частка магэрыялу можа быць выкарыстана для выхаванцаў дзіцячьрк садоў. Болей »
Змешчанае ў кнізе эсэ сучаснага французскага філосафа Жака Дэрыды (нар. 15.7.1930г.) прысвячаецца феномену негатыўнае тэалогіі і ў сувязі з ёю - праблемам мовы, слова і імя. Прызначаецца ўсім, хто займаецца або цікавіцца філасофіяй ці вывучае яе. Болей »
Дадзены зборнік зьяўляецца перавыданьнем кнігі “Акрэсьцінскія будні: Дзёньнікі палітвязьняў” 2009 году. У новую кнігу акрамя ранейшых дзёньнікаў палітвязьняў, якія адбывалі адміністрацыйныя арышты ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (да верасьня 2007 году - сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку) на вуліцы Акрэсьціна, 36 у Менску, дадаліся новыя, аўтары якіх знаходзіліся ў беларускіх турмах у 2001-2008 гг. Болей »