![]() |
![]() |
Курапаты - месца, дзе амаль кожны можа адчуць востры боль перажывання трагедыі... Трагедыі тысяч і тысяч людзей, якіх метадычна - дзень за днём, год за годам - прывозілі сюды на чорных "варанках" каты ў скуранках і фуражках з чырвонымі зорачкамі, забівалі па адным, у скронь, бязлітасна, а потым хктка, по-злодзейску закопвалі на гэтым невялікім лясным узгорку. Болей »
У гэтай кніжцы сабраны вядомыя беларускія народныя казкі: гераічныя, чарадзейныя бытавыя, а таксама казкі пра жывёл. Болей »
Імя Канстанцыі Буйло ўжо на пачатку нашага стагоддзя стаяла побач з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдаyовіча, Цёткі, Змітрака Бядулі. Яна — першая беларуская паэтэса-лірык, душа якой была перапоўнена любоўю да роднага краю, да простага сялянскага люду, з глыбінь якога сама выйшла, бяду-гора якога добра ведала. «Шчыры талент», «самабытны талент», «шматабяцаючы талент» - так называлі паэтэсу ў рэцэнзіях, якія з'яўляліся ў «... Болей »
Вандраоўкі па родным краі, знаёмства з яго цудоўнай прыродай, рэкамі і азёрамі, мястэчкамі і гарадамі, старымі паркамі і помнікамі архітэктуры даўно сталі любімым заняткам мастака. Яны наводзяць яго на роздум, абуджаюць творчае натхненне... Болей »
Юзаф Глябовіч — галоўны герой гістарычнай аповесці Мар'яна Віжа, прысвечанай падзеям паўстання 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У творы дзейнічаюць як гістарычныя, так і выдуманыя персанажы. Сюжатам, дынамічным і цікавым, аповесць набліжаецца да папулярнага прыгодніцкага жанру. Разам з тым у творы ставяцца вострыя праблемы маральнага выбару, перад якім аказваюцца героі. 3 годнасцю, не страчваючы лепшых чалавечых якасцей, я... Болей »
Прадстаўленыя лабараторныя працы даюць магчымасць накіраваць увагу на асаблівасці беларускай мовы; дапамагаюць навучыцца працаваць са слоўнікамі розных тыпаў, аналізаваць асобныя мясціны навуковых прац і вучэбных кніг, рыхтаваць анатацыі на манаграфіі. Першае выданне выйшла ў 1986 годзе. Для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ, навучэнцаў педвучылішчаў, каледжаў. Болей »
Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі. Болей »
У падручніку асноўныя тэарэтычныя звесткі аб граматычнай сістэме лацінскай мовы спалучаюцца з практычнымі заданнямі па адпаведных тэмах. Падручнік павінен дапамагчы засвоіць сістэму лацінскага форма- і словаўтварэння, развіць навыкі перакладу лацінскіх тэкстаў, узбагаціць лексічны мінімум студэнтаў. Прапануецца студэнтам фшалагічных факультэтаў універсітэтаў, педагагічных каледжаў, навучэнцам гімназій і ўсім, хто цікавіцца лацінскай мо... Болей »
Несвижский край - один из чарующих уголков Беларуси с необычайно богатой историей. Множество поэтических преданий, былей и легенд родилось тут, на живописных берегах седого Немана. Не случайно именно Несвижчина стала местом родового гнезда князей Радзивиллов — одной из самых знаменитых европейских династий... О достопримечательностях этого края в увлекательной форме рассказывает местный краевед Клавдия Яковлевна Шишигина-Потоцкая. Болей »
"У праці паказана роля ленінскай лексікі на узбагачэнні беларускай літаратурнай мовы. У аснову пакладзены беларускі пераклад твораў У. І. Леніна. Разглядаецца лексіка ленінскіх твораў, звязаная з гістарычнымі падзеямі канца XIX і першых дзесяцігодак XX ст. Аналізуюцца розныя пласты лексікі - тэрміналагічная, размоўна-бытавая, фразеалагізмы. Разлічана на шырокае кола чытачоў." Болей »