- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніжачка гэтая нарадзілася як вынік інтэграцыі. Пакуль нашыя славянскія інтэгратары шалеюць ад бязьсільля сваіх намаганьняў, славяне з Польшчы, Расеі і, вядома, Беларусі аб'ядналіся, каб захаваць для нашчадкаў гэты помнік эпохі - вобраз Першага Прэзыдэнта РБ - так, як убачыў яго народ беларускі. Тэксты, што трапілі ў кніжку, вельмі розныя - і па жанры, і па мастацкім узроўні. Некаторыя напісаныя цьвёрлай рукою майстра, іншыя - тыповыя прыклады гарадзкога фальклёру, часам хутчэй для плоту, чым для паперы. Аб'ядноўвае іх адзін цэнтральны пэрсанаж, пазнавальны, нават калі й не названы. Але мы пастараліся амаль нічога не зьмяняць ў творах, бо мэта нашая - не палітычная, а навуковая, зьбіральная - захававаць тое, что ёсьць і як ёсьць. Таму некаторыя з тэкстаў - па-беларуску, іншыя - па-расейску. Мінімальна направілі мы й граматыку. Трапляюцца часам і «салёныя» слоўцы, але ж - «сяова ня выкінеш...».