Казлоў Леў, З дазволу караля і вялікага князя

З дазволу караля і вялікага князя

Казлоў Леў

Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі на самой справе, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла другое выданне беларускіх гістарычных анекдотаў. Шырокаму колу чытачоў. Болей »


Семяновіч Антон, З пражытага і перажытага

З пражытага і перажытага

Семяновіч Антон

Мемуары вядомага беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук Антона Семяновіча (нар. у 1917 г.) — яскравае сведчанне пра час, у якім давялося жыць і працаваць аўтару, жывы ўспамін пра вядомых дзеячоў беларускай літаратуры і культуры, з якімі звёў яго лёс на жыццёвым шляху. Болей »


Туміловіч Васіль, З фальклорных крыніц Кажан-Гарадка

З фальклорных крыніц Кажан-Гарадка

Туміловіч Васіль

Складальніку гэтага зборніка пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў вясковай палескай сям'і, дэе бацькі стараліся выхаваць у дзяцей павагу, любоў і цікавасць да мінуўшчыны свайго народа, яго традыцый, вераванняў, песняў, легенд і паданняў. Сабраны фальклор тэматычна размешчаны ў дзевяці раздзелах. Жанравы змест многіх з раздзелаў можна лічыць, параўнальна, умоўным. Так, змешчаная ў раздзеле I зімовая песня "Мароз, мароз" адначасова можа быць... Болей »


Юхо Язэп, За вольнасць нашу і вашу

За вольнасць нашу і вашу

Тадэвуш Касцюшка

Юхо Язэп

У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Касмовіч Дзьмітры, За вольную і сувэрэнную Беларусь

За вольную і сувэрэнную Беларусь

Касмовіч Дзьмітры

Увазе чытачоў прапаноўваюцца мэмуары сваяка Якуба Коласа, стваральніка атрадаў Службы Парадку у часе нямецкай акупацыі, змагара супраць саветаў, кіраўніка Беларускага вызвольнага Фронту Дзьмітрыя Касмовіча. Аўтар засяроджвае сваю ўвагу на ўспамінах 20-40 гадоў мінулага стагодзьдзя. Апісвае і жыцьцё на Нясьвіжчыне “за палякамі”, і прыход саветаў, беларускую дзейнасьць пад час нямецкай акупацыі. Кніга напісаная жывой сакавітай мовай, лё... Болей »


Луцкевіч Антон, За двадцаць пяць гадоў (1903-1928)

За двадцаць пяць гадоў (1903-1928)

Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый: Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялістычная грамада

Луцкевіч Антон

Узнаўленне ўспамінаў аднаго з лідэраў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху Антана Луцкевіча (1884—1946). Захаваны правапіс арыгінала, які ўбачыў свет у Вільні ў 1928 г., выпраўлены толькі памылкі друку. Як і ў першым выданні змешчана 27 ілюстрацый. Болей »


Лукашук Аляксандр, За кiпучай чэкiсцкай работай

За кiпучай чэкiсцкай работай

З жыцьця катаў

Лукашук Аляксандр

Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў да іх уласных прызнаньняў пасьля арышту, ад оргіяў на працы да нечаканых паваротаў лёсу. Асобныя разьдзелы прысьвечаныя парадоксам ц... Болей »


Каліноўскі Кастусь, За нашу вольнасць

За нашу вольнасць

Творы, дакументы

Каліноўскі Кастусь

На гістарычным шляху беларусаў да свабоды і нацыянальнай кансалідацыі выключна важнае месца займае дзейнасць і творчасць Кастуся Каліпоўскага. Знакаміты рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт і мысляр, правадыр адчайна-смелага, шмат у чым паваротнага паўстання 1863 года на землях Беларусі і Літвы супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, ён упісаў яскравую старонку ў гісторыю вызваленчага руху і культуры беларускага народа, пакінуў ... Болей »


Ненадавец А. М., За смугою міфа

За смугою міфа

Ненадавец А. М.

У цэнтры ўвагі аўтара папулярныя персанажы нацылнальнай дэманалогіі: вадзянік, ламавік, лесавік і ваўкалак. Даследаючы першасныя карані нашай міфалогіі, аўтар праводзіць паралель з іншымі міфалогіямі і дэманалогіямі і ў першую чаргу з рускай і ўкраінскай. Прааналізавана вялікая колькасць вуснапаэтычных твораў, прыведзены прыклады з этнаграфічных і фалькларыстычных прац канца XIX—пачатку XX ст. Болей »


Паўлаў Міхал, Забойства Іасафата Кунцэвіча

Забойства Іасафата Кунцэвіча

Паўлаў Міхал

У кнізе, напісанай у 400-я ўгодкі заключэння Берасцейскай Уніі (1596—1996), апавядаецца пра знаходжанне і дзейнасць у Віцебску знакамітага хрысціянскага дзеяча Іасафата Кунцэвіча, якога пасля кананізацыі лічаць нябесным апекуном віцяблянаў. Доўгі час забойства Кунцэвіча трактавалася як рэвалюцыйнае паўстанне гараджанаў. Пункт гледжання аўтара заснаваны на даследаванні, праведзеным паводле тагачасных аўтэнтычных першакрыніцаў—матэрыялаў ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168]   Наступная   Апошняя