- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час паказаў, што традыцыі беларускай камедыі другой паловы XX стагоддзя па-свойму таленавіта і самабытна прадоўжыў наш знакаміты раманіст і драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгій Марчук. Арыгінальныя сюжэты, гумар, займальная інтрыга, каларытныя народныя характары, буфанада, іронія, а яшчэ каханне, глыбокія разважанні аб сутнасці жыцця чалавека — усё гэта прысутнічае ў кожным творы пісьменніка. Можа,таму яго камедыі так вабяць рэжысёраў. Гэта першы зборнік шматактовых камедый, якія радуюць гледачоў на працягу апошніх трыццаці гадоў і, спадзяемся, будуць прыносіць радасць і далей. Зборнік адрасуецца рэжысёрам прафесійных і народных тэатраў, творчым калектывам, чытачам, прыхільнікам драматургіі.