- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнічак вершаваных водгукаў на актуальныя падзеі вулічнай палітыкі і прапагандысцкай барацьбы "Вандэя навыварат" зьявіўся ў 1989 г. Надрукаваны ён быў на ратапрынце ці нечым падобным, макет - машынапісны, плюс некалькі карыкатур у якасьці ілюстрацыяў. Аркуш (аркушы?) з макетам трэба было ўручную разрэзаць і збрашураваць; атрымлівалася мініятурная кніжка фармату 7 х 93/4 см. Правапіс захоўваю з мінімальнымі праўкамі. Вершы досыць няроўныя, але гістарычнай іх вартасьці гэта не касуе. Што далей то болей рэаліяў патрабуюць камэнтару; гэта пазьнейшая задача.