- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Культура народа... Гэта — скарбніца духоўных яго каштоўнасцей, з якіх найвышэйшы карат належыць мове. Але побач з моваю выпраменьвае сваю выключную прыгажосць дойлідства, вытокі якога сігаюць у глыбіню стагоддзяў. Менавіта так я адчуваю і разумею каштоўнасці дойлідства свайго народа. Калі б можна было зірнуць з завоблачных вышынь на родную зямлю, то прамені ад кожнага помніка зліліся б у адну зарніцу. На вялікі жаль, застаецца толькі гадаць, наколькі былі б ярчэй світанак і дзень нашай культуры, калі б уцалелі да сённяшніх дзён усе помнікі дойлідства Беларусі. Падарожжы і вандроўкі па Беларусі, і перш за ўсё сустрэчы з «музыкай у камені», не пакідалі мяне ў спакоі. Тэма выспявала недзе пад сэрцам, як парастак у зерні, кінутым вясною ў раллю. (фрагмент)