![]() |
![]() |
У слоўніку даецца семантычная, граматычная, стылістычная, а часам і этымалагічная характарыстыка каля 700 народна-дыялектных фразеалагізмаў, якія не апісваліся ў беларускіх лексікаграфічных ці фразеаграфічных даведніках як літаратурнай, так і дыялектнай мовы. Разлічаны на студэнтаў-філолагаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ і навуковых работнікаў, пісьменнікаў і журналістаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай. Болей »
Мемуары вядомага беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук Антона Семяновіча (нар. у 1917 г.) — яскравае сведчанне пра час, у якім давялося жыць і працаваць аўтару, жывы ўспамін пра вядомых дзеячоў беларускай літаратуры і культуры, з якімі звёў яго лёс на жыццёвым шляху. Болей »
Складальніку гэтага зборніка пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў вясковай палескай сям'і, дэе бацькі стараліся выхаваць у дзяцей павагу, любоў і цікавасць да мінуўшчыны свайго народа, яго традыцый, вераванняў, песняў, легенд і паданняў. Сабраны фальклор тэматычна размешчаны ў дзевяці раздзелах. Жанравы змест многіх з раздзелаў можна лічыць, параўнальна, умоўным. Так, змешчаная ў раздзеле I зімовая песня "Мароз, мароз" адначасова можа быць... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Увазе чытачоў прапаноўваюцца мэмуары сваяка Якуба Коласа, стваральніка атрадаў Службы Парадку у часе нямецкай акупацыі, змагара супраць саветаў, кіраўніка Беларускага вызвольнага Фронту Дзьмітрыя Касмовіча. Аўтар засяроджвае сваю ўвагу на ўспамінах 20-40 гадоў мінулага стагодзьдзя. Апісвае і жыцьцё на Нясьвіжчыне “за палякамі”, і прыход саветаў, беларускую дзейнасьць пад час нямецкай акупацыі. Кніга напісаная жывой сакавітай мовай, лё... Болей »
У кнізе апавядаецца пра самага славутага беларускага геолага і географа сусьветнага масштабу - Івана Чэрскага (1845-1892), які быў першым дасьледнікам Байкала і Калымскага краю. Выпуск кнігі прымеркаваны да 150-годзьдзя з дня нараджэньня вялікага вучонага. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Узнаўленне ўспамінаў аднаго з лідэраў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху Антана Луцкевіча (1884—1946). Захаваны правапіс арыгінала, які ўбачыў свет у Вільні ў 1928 г., выпраўлены толькі памылкі друку. Як і ў першым выданні змешчана 27 ілюстрацый. Болей »
Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў да іх уласных прызнаньняў пасьля арышту, ад оргіяў на працы да нечаканых паваротаў лёсу. Асобныя разьдзелы прысьвечаныя парадоксам ц... Болей »
На гістарычным шляху беларусаў да свабоды і нацыянальнай кансалідацыі выключна важнае месца займае дзейнасць і творчасць Кастуся Каліпоўскага. Знакаміты рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, паэт і мысляр, правадыр адчайна-смелага, шмат у чым паваротнага паўстання 1863 года на землях Беларусі і Літвы супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, ён упісаў яскравую старонку ў гісторыю вызваленчага руху і культуры беларускага народа, пакінуў ... Болей »
Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не то... Болей »