Пивовар Н. В., Туристско-краеведческие походы и экскурсии в окрестностях Витебска

Туристско-краеведческие походы и экскурсии в ...

Пивовар Н. В.

У кнізе змешчана інфармацыя па краязнаўству і турызму ў наваколлях Віцебска. Аснавана на практычных матэрыялах турыстсцка-экалагічна-краязнаўчага клуба "Дзвіна" Лужаснянскай гімназіі. Уключае ў сябе некаторыя зкскурсіі па цікавых і выдатных мясцінах Беларусі. Карысна для настаўнікаў гісторыі, геаграфіі, біялогіі, краязнаўцаў, аматараў прыроды, ужывання ў рабоце краязнаўчых гурткоў. Болей »


Турэцка-беларускі размоўнік 1836 году

Турэцка-беларускі размоўнік 1836 году

з збораў Нацыянальнага Музэю Літоўскай Рэспублікі ў Вільні

Сярод усіх ведамых дагэтуль помнікаў пісьменства беларускіх татараў, створаных у беларускай мове на графічнай аснове арабскага альфабэту, прапанаваны тут увазе шаноўных чытачоў рукашс вылучаецца сваёй унікальнасьцю. Сярод дзясяткаў кітабаў, тэфсіраў, хамаілаў і зборпікаў іншага роду, ён адзІны прадстаўляе жанр слоўніка-размоўніка, практычна-дыдактычнага дапаможніка, значэньне якога выходзіць за межы замкнёнай этварэлігійнай супольнасьці... Болей »


Дранько-Майсюк Леанід, Тут

Тут

Вершы, паэмы, эсэ

Дранько-Майсюк Леанід

Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве маленькія паэмы — фальклорна-жартоўная «Курасоўшчына» і сумна-іранічная «Адам Нядзелька», а таксама эсэ-падарожжы ў Бельгію, Польшчу, Чэха... Болей »


Бічэль Данута, Чобат Алесь, Ты не самотны...

Ты не самотны...

Бічэль Данута, Чобат Алесь

Зборнік вершаў "Ты не самотны..." — падарунак Максіму Багдановічу да 80 гадоў з дня яго смерці двух паэтаў з Гродна, якія працуюць у Музеі Максіма Багдановіча, якія гэты музей стварылі. Алесь Чобат апісаў у вершах долю Паэта, а Данута Бічэль па-жаночы прызналася Яму ў любові, паколькі Ён у сваім доме жывы, Яго несмяротная душа — у Яго несмяротнай паэзіі, паколькі ў Бога няма падзелу на жывых і мёртвых. Два паэты натхнёныя Яго натхненнем... Болей »


Тэатр лялек

Тэатр лялек

Дапаможнік знаёміць з гісторыяй тэатра лялек. Прапануе артыкулы па розных відах лялечнага тэатра: батлейка, ценявы і настольны, пальчыкавы і пальчатачны, цацак і марыянетак, з кардону і на фланелеграфе, лялечную эстраду. Разлічаны на педагогаў, выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў. Болей »


Гаробчанка Т., Стэльмах Д., Тэатры Беларусі

Тэатры Беларусі

Гаробчанка Т., Стэльмах Д.

У буклеце прыводзяцца асноўныя звесткі пра ўсе прафесійныя тэатры, якія цяпер працуюць у Беларусі, коратка асвятляецца іх гісторыя і сучасны стан. Даецца інфармацыя пра асноўныя параметры сцэн, умяшчальнасць глядзельных залаў, паведамляюцца адрасы тэатраў. Выданне папулярнае, разлічана на знаёмства з тэатрамі Беларусі. Болей »


Глёбус Адам, Тэксты

Тэксты

Глёбус Адам

У плане пакой квадратны. Вышыня сцяны роўная яе даўжынi. Акно i дзверы зачынены. У пакоi цёпла. Пахне шпалерным клеем. Падлога акуратна заслана абгортачнай папераю. На паперы, пасярэдзiне пакоя, стосам ляжаць стужкi шпалераў. Стужкi аднолькавай даўжынi. Сцены, з якiх знялi старыя шпалеры, падобныя да геаграфiчных картаў, а дзiркi ад цвiкоў — на абазначэннi населеных пунктаў. Аконная рама акрэслiвае чатыры фрагменты мiкрараённага краявiд... Болей »


Барановіч З. Б., Тэматычны даведнік-дапаможнік для настаўнікаў беларускай мовы (V-XI класы) і ВНУ

Тэматычны даведнік-дапаможнік для настаўнікаў...

Барановіч З. Б.

Разглядаюцца асноўныя пытанні методыкі выкладання мовы: прынцыпы, метады і прыёмы навучання як асобныя дыдактычныя катэгорыі. Матэрыял дапаможніка арыентуе на творчасць, пошукавасць у авалоданні метадычнымі ведамі. Для мастаўнікаў беларускай мовы (V-XI класы) і ВНУ. Болей »


Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні) 1918-1998 гг., Вып. 1

Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні) 19...

Бібліяграфічны даведнік

У даведніку ўжываюцца агульнапрынятыя ў беларускай бібліяграфіі скарачэнні. У імянны паказальнік уключаны прозвішчы і імёны аўтараў, укладальнікаў, рэдактараў і іншых асоб, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы слоўнікаў ці іх беларускай часткі. 3 мэтай адлюстравання вузкіх тэрмінасістэм тэматычны паказальнік падае іх назвы з мінімальным абагульненнем, звычайна так, як яны выступаюць на тытуле асобных выданняў. Болей »


Краўцэвіч Алесь, Тэўтонскі ордэн

Тэўтонскі ордэн

Ад Ерусаліма да Грунвальда

Краўцэвіч Алесь

Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168]   Наступная   Апошняя